Юзаф Станіслаў Сапега: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Радок 25: Радок 25:
}}
}}
{{цёзкі2|Сапега}}
{{цёзкі2|Сапега}}
'''Юзаф Станіслаў Сапега''' ({{lang-pl|Józef Stanisław Sapieha}}; {{ДН|16|1|1708}}, {{МН|Гданьск||}} — {{ДС|4|12|1754}}, {{МС|Вільня|у Вільнюсе|}}) — [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскі]] дзяржаўны і рэлігійны дзеяч<ref name="evkl">[[Андрэй Мацук|Мацук А.]] Сапега Юзаф Станіслаў // {{Крыніцы/ЭВКЛ|}} С. 543.</ref>. [[Рэферэндар вялікі літоўскі]] і [[Біскупы-суфраганы віленскія|біскуп-каад’ютар віленскі]] з 1737 года.
'''Юзаф Станіслаў Сапега''' ({{lang-pl|Józef Stanisław Sapieha}}; {{ДН|16|1|1708}}, {{МН|Гданьск||}} — {{ДС|4|12|1754}}, {{МС|Вільня|у Вільнюсе|}}) — [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскі]] дзяржаўны і рэлігійны дзеяч{{sfn|ЭнцВКЛ|2005}}. [[Рэферэндар вялікі літоўскі]] і [[Біскупы-суфраганы віленскія|біскуп-каад’ютар віленскі]] з 1737 года.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 38: Радок 38:
У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабрання праваслаўнай царквы як рэакцыі на пераследы каталіцтва на захопленай [[Расія]]й [[Смаленшчына|Смаленшчыне]]. Пасля вялікага пажару ў [[Вільня|Вільні]] ў 1748 годзе стварыў новы план горада, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак план быў адхілены магістратам праз вялікія выдаткі на яго здзяйсненне.
У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабрання праваслаўнай царквы як рэакцыі на пераследы каталіцтва на захопленай [[Расія]]й [[Смаленшчына|Смаленшчыне]]. Пасля вялікага пажару ў [[Вільня|Вільні]] ў 1748 годзе стварыў новы план горада, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак план быў адхілены магістратам праз вялікія выдаткі на яго здзяйсненне.


Збіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, даследаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў<ref name="evkl"/>. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для [[Віленская Акадэмія|Віленскай Акадэміі]].
Збіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, даследаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў{{sfn|ЭнцВКЛ|2005}}. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для [[Віленская Акадэмія|Віленскай Акадэміі]].


Памёр 4 снежня 1754 года. Пахавалі біскупа ў [[Касцёл Святых Станіслава і Уладзіслава (Вільня)|Віленскай кафедры]].
Памёр 4 снежня 1754 года. Пахавалі біскупа ў [[Касцёл Святых Станіслава і Уладзіслава (Вільня)|Віленскай кафедры]].
Радок 52: Радок 52:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|старонкі=543|артыкул=Сапега Юзаф Станіслаў|аўтар=[[Андрэй Мацук|Мацук А.]]}}
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|2}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 00:31, 14 мая 2020

Юзаф Станіслаў Сапега
польск.: Józef Julian Stanisław Sapieha
Юзаф Станіслаў Сапега
Герб
біскуп-каад’ютар віленскі
1 верасня 1737 — 4 снежня 1754
рэферэндар вялікі духоўны літоўскі
8 ліпеня 1737 — 4 снежня 1754
Папярэднік Ежы Казімір Анцута
Пераемнік Ігнацы Якуб Масальскі
тытулярны біскуп
з 12 студзеня 1737
Дыяцэзія Diocaesarea in Isauria[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 16 студзеня 1708(1708-01-16)[1][2]
Смерць 4 снежня 1754(1754-12-04)[1][2] (46 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Сапегі
Бацька Аляксандр Павел Сапега
Маці Марыя Крысціна дэ Бецюн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Станіслаў Сапега (польск.: Józef Stanisław Sapieha; 16 студзеня 1708, Гданьск — 4 снежня 1754, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч[3]. Рэферэндар вялікі літоўскі і біскуп-каад’ютар віленскі з 1737 года.

Біяграфія

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крысціны, дачкі Франсуа Гастона дэ Бецюна, сястрыніча каралевы Марыі Казіміры д’Арк’ен. Меў братоў Казіміра Лявона і Міхала Антонія, яго хросным бацькам быў Станіслаў Ляшчынскі.

Да 1727 года навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, пазней у семінарыі Святога Крыжа ў Варшаве. У тым жа годзе атрымаў ніжэйшыя свячэнні. 18 красавіка 1729 года высвечаны на субдыякана і 5 сакавіка 1730 года ўзначаліў жамойцкі архідыяканат. 14 сакавіка 1732 года высвечаны на дыякана, а 8 мая таго ж года — на святара.

Падчас элекцыі 1733 года падтрымаў Станіслава Ляшчынскага і па абдыкацыі (адрачэння) таго ад прастола з’ехаў з ім да Гданьска і Караляўца. Прызначэнне яго камянецкім біскупам у сувязі з абдыкацыяй не было пацверджана Рымам. Дзякуючы падтрымцы канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі быў прыняты Аўгустам III, ад якога атрымаў прызначэнне на віленскае каад’ютарства. Адначасна быў прызначаны тытулярным біскупам Дыяцэзарэі ў Ісаўрыі, кансекраваны 1 верасня 1737 года.

У 1740 годзе разам з братам Міхалам Антоніем дамогся права апекі над пляменнікамі Аляксандрам Міхалам і Міхалам Ксаверыем Сапегамі, што прывяло да больш актыўнага ўдзелу біскупа ў палітычных справах. У 1740—1742 гадах браў дзейсны ўдзел у маёмасных спрэчках з Радзівіламі, якія са пераменным поспехам цягнуліся ажно да паўнагоддзя Аляксандра Міхала.

У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабрання праваслаўнай царквы як рэакцыі на пераследы каталіцтва на захопленай Расіяй Смаленшчыне. Пасля вялікага пажару ў Вільні ў 1748 годзе стварыў новы план горада, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак план быў адхілены магістратам праз вялікія выдаткі на яго здзяйсненне.

Збіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, даследаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў[3]. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для Віленскай Акадэміі.

Памёр 4 снежня 1754 года. Пахавалі біскупа ў Віленскай кафедры.

Галерэя

Зноскі

  1. а б Józef Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. а б ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура

Спасылкі