Малажухавіцкае Евангелле: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Малажухавіцкае Евангелле''' — помнік старабеларускага кнігапісання канца XV—пачатку XVI...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:45, 11 ліпеня 2020

Малажухавіцкае Евангелле — помнік старабеларускага кнігапісання канца XV—пачатку XVI стагоддзяў. Створана для царквы вёскі Малыя Жухавічы на Гарадзеншчыне.

Выгляд Евангелля

Пісана ў аркуш, паўуставам (чырвонай фарбай, атрыманай з сярністай ртуці), царкоўнаславянскай мовай з беларускімі асаблівасцямі. Мае 4 мініяцюрныя выявы евангелістаў, залатыя ініцыялы, застаўкі, загалоўкі, зробленыя кінавар’ю. 347 аркушаў[1].

Месцазнаходжанне

З XVII стагоддзя захоўвалася ў Жыровіцкім манастыры, з пачатку 1920-х гадоў у Віленскім беларускім музеі, у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы[2][3].

Зноскі

  1. Пяткевіч А. М. Малажухавіцкае Евангелле // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1986. — Т. 3. — С. 413.
  2. Гадавік беларускага навуковага таварыства. — Вільня, 1933. — С. 32.
  3. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Карэліцкага раёна. — Мн.: Ураджай, 2000. — 645 с.

Літаратура

  • Нікалаеў М. В. Палата кнiгапiсная. — Мн., Мастацкая література. 1993. С. 239
  • Пяткевіч А. М. Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне. — Warszawa, INSTYTUT NA RZECZ DEMOKRACJI W EUROPIE WSCHODNIEJ, 2012