Перайсці да зместу

Дацэнт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16: Радок 16:


Спецыяльнасці, па якіх прысвойваецца навуковае званне дацэнта ў Рэспубліцы Беларусь:
Спецыяльнасці, па якіх прысвойваецца навуковае званне дацэнта ў Рэспубліцы Беларусь:
# Прыродазнаўчыя навукі:
* '''Прыродазнаўчыя навукі:'''
* Матэматыка
Матэматыка
* Механіка
Механіка
* Астраномія
Астраномія
* Фізіка
Фізіка
* Хімія
Хімія
* Фізіка-хімічная біялогія
Фізіка-хімічная біялогія
* Агульная біялогія
Агульная біялогія
* Фізіялогія
Фізіялогія
# Тэхнічныя навукі:
# Тэхнічныя навукі:
* Машынабудаванне і машыназнаўства
* Машынабудаванне і машыназнаўства

Версія ад 00:25, 10 мая 2021

Дацэнт (ад лац.: docens, docentis «навучальны»; англ.: Docent) — вучонае званне і пасада ў вышэйшых навучальных установах многіх краін свету. У беларускай сістэме акадэмічнай іерархіі дацэнт размешчаны ніжэй за прафесара і вышэй за старшага выкладчыка. Як правіла, умовай заняцця пасады дацэнта і атрымання аднайменнага звання з’яўляецца наяўнасць у асобы навуковай ступені.

Беларусь

Вучонае званне дацэнта ў Беларусі прысвойваецца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па падставе разгляду Экспертнымі саветамі ВАК і Прэзідыумам ВАК атэстацыйных спраў і хадайніцтваў вучоных саветаў устаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых устаноў.

Да саіскальніка вучонага звання выстаўляецца шэраг умоў: наяўнасць вучонай ступені як мінімум кандыдата навук, адпаведны стаж, навукова-метадычная і публікацыйная актыўнасць і інш.

Саіскальнік звання павінен працаваць бесперапынна не менш аднаго года ва ўстанове вышэйшай адукацыі, якая прадстаўляе яго да вучонага звання, а ў выпадку сумяшчальніцтва — двух семестраў запар або двух семестраў, раздзеленых не больш чым адным семестрам на пасадах рэктара, прарэктара, вучонага сакратара, дэкана і яго намесніка, загадчыка кафедры, начальніка вучэбнай часткі, прафесара, дацэнта і інш.

Вучонае званне дацэнта прысвойваецца асобам, якія, як правіла, маюць вучоныя ступені доктара або кандыдата навук, якія ажыццяўляюць (у тым ліку па сумяшчальніцтве) навукова-педагагічную дзейнасць і:

  • маюць стаж навукова-педагагічнай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі не менш двух гадоў для асоб з вучонай ступенню доктара навук і не менш чатырох гадоў — кандыдата навук;
  • праводзяць на высокім навукова-метадычным узроўні навучальныя заняткі;
  • маюць за апошнія тры гады не менш за тры апублікаваных артыкулаў у навуковых выданнях, уключаных у пералік выданняў ВАК РБ, або ў замежных навуковых выданнях (акрамя тэзісаў і матэрыялаў канферэнцый, артыкулаў у энцыклапедыях, слоўніках і даведніках) і інш.

У заходняй сістэме беларускай пасадзе і вучонаму званню дацэнта прыкладна адпавядае пасада і званне асацыяванага прафесара.

Спецыяльнасці, па якіх прысвойваецца навуковае званне дацэнта ў Рэспубліцы Беларусь:

  • Прыродазнаўчыя навукі:

— Матэматыка — Механіка — Астраномія — Фізіка — Хімія — Фізіка-хімічная біялогія — Агульная біялогія — Фізіялогія

  1. Тэхнічныя навукі:
  • Машынабудаванне і машыназнаўства
  • Энергетыка
  • Электратэхніка
  • Прыборабудаванне і метралогія
  • Радыётэхніка і сувязь
  • Інфарматыка і вылічальная тэхніка
  • Металургія
  • Матэрыялазнаўства
  • Тэхналогія (па напрамках: хімічная, харчовых прадуктаў, матэрыялаў і вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці, лясной гаспадаркі, дрэваперапрацоўкі і дрэваапрацоўкі)
  • Аграінжынерныя сістэмы
  • Транспарт
  • Будаўніцтва
  • Архітэктура
  • Электроніка і нанаэлектроніка
  • Экалогія
  • Бяспека дзейнасці чалавека
  1. Сельскагаспадарчыя навукі:
  • Аграномія
  • Ветэрынарыя
  • Заатэхнія
  • Лесазнаўства
  1. Гуманітарныя навукі:
  • Дакументалістыка і бібліятэказнаўства
  • Гісторыя
  • Археалогія
  • Філасофія
  • Літаратуразнаўства
  • Мовазнаўства
  • Мастацтвазнаўства
  • Мастацтва
  • Культуралогія
  • Турызм
  • Фізкультура і спорт
  1. Сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі:
  • Эканоміка
  • Правазнаўства
  • Педагогіка
  • Псіхалогія
  • Сацыялогія
  • Паліталогія
  1. Медыцынскія навукі:
  • Клінічная медыцына
  • Прафілактычная медыцына
  • Медыцынская біялогія
  • Фармацэўтыка
  1. Навукі аб Зямлі:
  • Геаграфія
  • Геалогія
  • Геадэзія і землеўпарадкаванне

# Ваенныя навукі:

  • Ваеннае мастацтва і ваеннае будаўніцтва
  • Узбраенне і ваенная тэхніка
  • Дзяржаўная бяспека

Зноскі

  • за ред. академіка АН УРСР О. С. Мельничука, «Словник іншомовних слів», м. Київ, 1985 р., с. 275;
  • «Современный толковый словарь русского языка», Ридерз Дайджест, г. Москва, 2004 г. ISBN 5-89355-108-7, с. 174;
  • Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь;
  • «Большой энциклопедический словарь», 2000 г.;
  • «Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия» 2005 г.;