З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Айзкраўклэ лат. : Aizkraukle
Герб
Сцяг
Айзкраўклэ на карце Латвіі
Айзкраўклэ (лат. : Aizkraukle ) — горад у Латвіі ў рэгіёне Відзэмэ . З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзраўкльскага края . Праз Айзраўклэ цячэ рака Дзвіна . Насельніцтва налічвае каля 8,5 тыс. чалавек.
У сярэднявеччы на месцы будучага Айзраўклэ знаходзілася паселішча ліваў , якое было заваявана і разбуранае крыжакамі. На яго месцы быў пабудаваны Айзраўкльскі замак , рэшткі якога засталіся да нашых дзён. Да Першай Сусветнай вайны горад быў вядомы пад нямецкай назвай Ascheraden .
Сучасны выгляд паселішча атрымала ў 1960-я , калі каля недалёка ад яго, у 1967 годзе, была пабудавана гідраэлектрастанцыя. У гэтым жа годзе Айзкраўклэ атрымала статус горада. Першапачаткова, па жаданні кіраўніка Камуністычнай партыі Латвіі, горад быў названы Стучка , у гонар аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Латвіі Пятра Стучкі . Сучасная назва была нададзена ў 1991 годзе.
Год
Колькасць
2011
8 606
2016
7 745
[ 4]
2017
7 132
[ 5]
Год
Колькасць
2019
7 010
[ 6]
2020
7 018
[ 7]
2021
7 044
[ 8]
Год
Колькасць
2022
6 973
[ 9]
2023
6 947
[ 10]
2024
6 853
[ 11]
Музей «Кална зіеды » (лат. : Kalna ziedi — «Горныя кветкі»), па назве старога хутара.
Закансерваваны ствол старажытнага ахвярнага дуба .
Разваліны замка Ашэрадэн.
Зноскі
↑ Vietvārdu datubāze (лат.)
↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
↑ Pilsētu (blīvi apdzīvotu) un lauku (reti apdzīvotu) teritoriju iedzīvotāju skaits reģionos, pilsētās, novados un pagastos (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) – Teritoriālā vienība, Laika periods un Rādītāji — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 22 снежня 2022.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 2 кастрычніка 2023.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 19 чэрвеня 2024.
↑ http://media.slav.gov.ua/4506/1/CHK_19(1)-2016.pdf
Герб Латвіі