Перайсці да зместу

Андрэ Брэтон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэ Брэтон
фр.: André Breton
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: André Robert Breton
Псеўданімы Breton, André
Дата нараджэння 19 лютага 1896(1896-02-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1966(1966-09-28)[3][4][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Jacqueline Lamba[d], Elisa Breton[d] і Simone Collinet[d]
Дзеці Aube Elléouët[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, раманіст, эсэіст, рысавальнік, фатограф, тэарэтык мастацтва
Кірунак сюррэалізм
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Андрэ Брэтон (фр. André Breton, 19 лютага 1896, Тэншэбрэ, Францыя — 28 верасня 1966, Парыж) — французскі пісьменнік і паэт, заснавальнік сюррэалізму.

Нарадзіўся ў 1896 годзе ў нармандскім горадзе Тэншэбрэ ў буржуазнай сям’і. Яго бацька некаторы час праслужыў у канцылярыі жандармерыі, а неўзабаве ўладкаваўся ў прыватную кантору. У Андрэ не было братоў і сясцёр, бацькі пастараліся даць свайму адзінаму сыну класічную адукацыю, якая адкрывае дарогу да прэстыжнай і даходнай прафесіі. Андрэ Брэтон скончыў царкоўную школу, затым вучыўся ў адным з парыжскіх каледжаў, каб па заканчэнні курса адправіцца ў Сарбону, дзе ён стаў студэнтам медыцынскага факультэта.

Па прафесіі ўрач-псіхіятр. Удзельнік дадаісцкага руху.

Тэкст «Магнітныя палі» (1919—20, з Ф. Супе) — першы эксперымент у галіне т.зв. «аўтаматычнага пісьма». У «Маніфесце сюррэалізму» (1924) сфармуляваў базавыя палажэнні сюррэалістычнай паэтыкі: «аўтаматычнае пісьмо», «запіс мрояў», «мроі наяве» і іншыя спосабы вызвалення пішучага з-пад кантролю розуму. У «Другім маніфесце сюррэалізму» (1930) засяродзіўся на пытаннях арганізацыйнага, а не літаратурнага характару. У 1938 сустракаўся ў Мексіцы з Л. Троцкім і заснаваў «Міжнародную федэрацыю незалежнага рэвалюцыйнага мастацтва». У час Другой сусветнай вайны жыў у ЗША, у 1946 вярнуўся на радзіму.

Аўтар вершаваных зборнікаў «Зямны свет» (1923), «Дыханне вады» (1934), рамана «Надзя» (1928), эсэ «Заўвагі пра паэзію» (1936, з П. Элюарам), кніг «Аркан 17» (1945), «Лямпа ў гадзінніках» (1948) і інш.

  1. datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 25 сакавіка 2019.
  2. Encyclopædia UniversalisEncyclopædia Britannica, 1968.
  3. Бретон Андре / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. André (1896-1966) Breton
  5. Бретон Андре / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.