Андрэй Горват
Андрэй Горват | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1983 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч, публіцыст |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі |
Дэбют (2017) Залатая літара (2017) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Іванавіч Горват ці часам Андрусь Горват (нар. 1983[1], Калінкавічы, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларускі пісьменнік і журналіст, найбольш вядомы кнігай «Радзіва „Прудок“» (2016); прадпрымальнік у сферы турызму[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1983 г.[3][4] у Калінкавічах[5] (Гомельская вобласць, БССР, СССР). Продкі паходзяць з вёскі Прудок Калінкавіцкага раёна Беларусі.
У 2006 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Разам з Васілём Васілевічам Чайкам (нар. 1965) прыняў удзел у стварэнні дакументальна-пазнавальнага фільма аўтарства і рэжысуры Аляксандра Матафонава «Лабірынты. Зачараваныя замкі панаў Горватаў» (2009) для беларускага тэлебачання[6]. У час здымак дакументальнага фільма каля будынка былога палаца Горватаў у Нароўлі зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне.
З восені 2013 г. да сакавіка 2015 г. працаваў дворнікам Купалаўскага тэатра[7]. Пасля пераехаў на сталае жыхарства ў дзедаву хату ў вёсцы Прудок на Палессі, заняўся аднаўленнем хаты. У час свайго жыцця ў Прудку працаваў настаўнікам і актыўна рабіў запісы аб сваім вясковым жыцці і назіраннямі за аднавяскоўцамі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Facebook». Гэтыя запісы і сталі асноваю для кнігі «Радзіва „Прудок“».
У 2016 г. праз сайт «Талака» сабраў 5290 рублёў з ахвяраванняў 364 асоб на выданне кнігі, якую пісаў 3 гады (з 2014 г.). Кніга выпускалася з 2016 г. некалькі разоў і агульны тыраж дасягнуў больш за 7000 асобнікаў. Пасля выдання кнігі выдаліў свой акаўнт у Facebook.
16 мая 2018 г. адбылася прэм’ера спектакля «Радзіва „Прудок“» у тэатры імя Янкі Купалы. Рэжысёр спектакля — Раман Падаляка, ролю Андруся выканаў Міхаіл Зуй, таксама бралі ўдзел Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч[8]. Першыя паказы ішлі з вялікімі аншлагамі, квіткі на пяць чэрвеньскіх паказаў былі распраданы за 6 гадзін пасля пачатку продажу[9]. Летам 2019 г. у Брэсце (2 паказы), Пінску, Калінкавічах і Гомелі (2 паказы) у мясцовых дзяржаўных тэатрах з аншлагам адбылося шэсць паказаў спектакля «Радзіва „Прудок“» ад Купалаўскага тэатра ў Мінску — цалкам 600 гледачоў[10]. Купалаўскі тэатр хацеў прывезці спектакль «Радзіва „Прудок“» у рамках свайго «палесскага туру» і ў Мазыр, але мясцовыя ўлады не далі на гэта свае згоды[11].
У снежні 2018 г. у кнігарнях з’явілася другая кніга аўтара «Прэм’ера», на якой ён быў пазначаны як Андрэй Горват. Да выхаду кнігі аўтар не запланаваў аўтограф-сесій і іншых мерапрыемстваў[12].
21 верасня 2019 г, калі ў Купалаўскім тэатры адбылося свята з нагоды адкрыцця 100-га сезону, Андрэй Горват правёў некалькі экскурсій па закуліссі Купалаўскага тэатра. Гідамі былі таксама акцёры і супрацоўнік тэатра[13].
12 лістапада 2020 г. Андрэй Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі на аўкцыёне руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы[14].
24 мая 2021 г. у якасці прадпрымальніка ў сферы турызму прысутнічаў у Нароўлі на дыялогавай пляцоўцы па развіцці ўнутранага і прамысловага турызму Нараўлянскага раёна[15].
5 кастрычніка 2022 г. падарыў Нараўлянскаму гісторыка-этнаграфічнаму музею кнігу Уладзіміра Тугая «Чырвоны Мазыранін» (2022), купленую Горватам за свой кошт; на кнізе Андрэй Горват пакінуў свой дарчы аўтограф[16].
Дакументалістыка
[правіць | правіць зыходнік]- «Лабірынты. Зачараваныя замкі панаў Горватаў» (2009) для беларускага тэлебачання[17].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2016 — Радзіва «Прудок». Дзённік
- 2018 — Прэм’ера: аповесць.
-
Тэатр Польскі ў Быдгашчы. Спектакль «Радзіва Прудок».
Ацэнкі літаратурнай творчасці
[правіць | правіць зыходнік]Севярын Квяткоўскі (літаратар): «"Радзіва Прудок" — гэта не проста кніга. Гэта вынік праекта... "Радзіва Прудок" стваралася ў рэжыме рэаліці-шоў. Адна справа, калі аўтар выстаўляе ў Інтэрнет кавалкамі ўжо гатовы прадукт, як у выпадку з тэлесерыяламі. Іншая справа, калі ні аўтар, ні чытач не ведаюць, якім будзе працяг. Куды пойдзе аўтар, з кім сустрэнецца, што падумае і адчуе. Жывая сітуацыя выклікае азарт і жаданне сачыць за развіццём падзей. Андрусь Горват першы, хто ў Беларусі рэалізаваў рэаліці-праект у літаратурным фармаце... Кніга, безумоўна, з'яўляецца прыкладам мастацкай літаратуры, бо "я" аўтара там галоўнае»[18].
Вікторыя Папова (журналіст): «Горват — першы апантаны даўншыфтар, які сапраўды кінуў усё і з'ехаў жыць у вёску. Відавочна, для яго гэта не гульня, не мульцік, не часовы прыпадак — ён напраўду выйшаў у адкрыты космас і спрабуе выжыць, выстаяць у адзіночку на нашым хутары з усімі яго любатамі… Яшчэ адна важная прычына поспеху — абаяльная і жывая беларуская мова аўтара. Не ведаю, як Андрусь гэта робіць, але музыка яго слоў ідэальна кладзецца на вушы нават тых людзей, хто валодае "мовай" павярхоўна ці не знаёмы з ёй зусім»[19].
Мікалай Пінігін (тэатральны рэжысёр): «Тое, што з'явіўся Горват — гэта цуд. Па-першае, я не чытаў нічога лепшага такога фармату ў беларускай літаратуры. Па-другое, у гэтай гісторыі ёсць шлях. Па-тряцяе, гэта не маніфест ці заклік, а звычайная гісторыя. "Радзіва Прудок" — гэта лепшае, што за апошні час з'явілася ў беларускай літаратуры. Тым больш, што ён яшчэ і працаваў дворнікам у Купалаўскім. Я прачытаў два разы і не мог адарвацца»[20].
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- «Дэбют» (2017) за кнігу «Радзіва „Прудок“».
- «Залатая літара» (2017) за кнігу «Радзіва „Прудок“».
- Шорт-ліст прэмі Ежы Гедройца (2017) за кнігу «Радзіва „Прудок“».
Набыццё руін будынка былога палаца Горватаў у Нароўлі
[правіць | правіць зыходнік]Звяртаючы ўвагу на сугучнасць прозвішчаў, беларускі пісьменнік і журналіст Андрэй Іванавіч Горват з юнацкіх гадоў пачаў вывучаць гісторыю шляхецкага роду Горватаў і гісторыю родавых сядзіб, каб даведацца пра патэнцыйныя сваяцкія адносіны. Сам Андрэй Горват паходзіць з прыгонных сялян вёскі Прудок (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь) і лічыць, што яго продкі, паводле ўласных генеалагічных даследаванняў, могуць паходзіць ад шляхціца Кандрата Горвата (сына Гілярыя-Ваўрынца Нікшыча-Горвата)[21], нашчадкі якога збяднелі і перайшлі ў стан сялян.
Андрэй Горват таксама з 2006 г. хадзіў з думкай, каб набыць занядбаны і струхлелы будынак былога палаца Горватаў у Нароўлі, каб папярэдзіць яго поўны заняпад і знішчэнне і захаваць напамін аб слаўным родзе Горватаў[22]. У занядбаным будынку абваліўся дах, многа дзе адсутнічала падлога і вокны.
12 лістапада 2020 г. Андрэй Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі за 53 357 беларускіх рублёў 63 капейкі[23] (прыблізна 21 тысяча долараў ЗША) ва ўласнасць на аўкцыёне руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне[24]. Калі ўмовы не будуць выкананы за 5 гадоў, то руіны будынка палаца павінны быць вернуты ва ўласнасць дзяржавы. Андрэй Горват узяў кіраванне па частковай кансервацыі і антыаварыйным работам з дапамогай валанцёраў і краўдфандзінгу. Сам Горват выказваўся, што хацеў бы зрабіць з палаца Горватаў у Нароўлі музейны комплекс з функцыямі гатэля і рэстарана[25][26][27]. Акрамя нерухомасці, пакупнікам таксама прадастаўлена права арэнды зямельнага ўчастка плошчай больш за 1 га тэрмінам на 50 гадоў[28].
Зноскі
- ↑ Андрей Горват отказался участвовать в премии Гедройца. И объяснил почему
- ↑ В Наровле на диалоговой площадке обсудили идеи развития внутреннего и промышленного туризма
- ↑ Андрей Горват отказался участвовать в премии Гедройца. И объяснил почему
- ↑ Горват, Андрей Иванович (журналист ; нар. 1983)
- ↑ Гладко только на бумаге...
- ↑ Лабірынты. Зачараваныя замкі паннаў Горватаў
- ↑ https://news.tut.by/culture/535717.html Архівавана 30 сакавіка 2017.
- ↑ Спектаклі | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (kupalauski.by)
- ↑ Спектакль «Радзіва „Прудок“» покажут в Минске в Купаловском театре (tut.by)
- ↑ Четыре белорусских города встретили «Радзіва «Прудок» аншлагами
- ↑ «Молись и работай». Бизнесмен восстанавливает бывший монастырь в Мозыре, чтобы открыть культурное пространств
- ↑ В обстановке строгой секретности. Увидела свет вторая книга Горвата (nn.by)
- ↑ Писатель Андрей Горват вернется в Купаловский театр дворником(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 18 верасня 2023.
- ↑ Наровлянский дворец Горваттов продан на электронных торгах
- ↑ В Наровле на диалоговой площадке обсудили идеи развития внутреннего и промышленного туризма
- ↑ НЕ ТОЛЬКО О КНИГЕ
- ↑ Лабірынты. Зачараваныя замкі паннаў Горватаў
- ↑ «Радзіва Прудок». Феномен Андруся Горвата
- ↑ Писатель Андрусь Горват ставит точку
- ↑ Мікалай Пінігін: з’яўленне Горвата – гэта цуд
- ↑ «Я — дзясятае, юбілейнае пакаленне Горватаў у Прудку»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ «Главное — спасти его от разрушения». Писатель Андрей Горват вместе с друзьями купил дворец Горваттов в Наровле
- ↑ Наровлянский дворец Горваттов продан на электронных торгах
- ↑ Стало известно, кто купил наровлянский дворец Горватов. Это писатель Андрей Горват
- ↑ Спыніць час. Нароўля, палац Горватаў
- ↑ Нароўля. Знаёмства з Гомельшчынай
- ↑ Как Андрей Горват с волонтерами восстанавливает дворец в Наровле
- ↑ «Главное — спасти его от разрушения». Писатель Андрей Горват вместе с друзьями купил дворец Горваттов в Наровле
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калита, И. Возврат к «корням» — дорога в будущее. «Радио ‹Прудок›» — новое слово в современной беларусской литературе. Opera Slavica XXVIII. — 2018. — 3. — с. 33—44. DOI: 10.5817/OS2018-3-3
- Калита, И. Состоялась ли Премьера? Opera Slavica XXIX. — 2019. — 3. — с. 33—42. DOI: 10.5817/OS2019-3-4
- Пушкин, О. Полешуцкий ген / Олег Пушкин // Неман. — 2019. ― № 3. ― С. 180―184 : ил. ― Рецензия на книгу: Радзіва "Прудок" : дзённік / Андрусь Горват. ― Мінск : Медысонт, 2018.
- Горват, А. "Нас фарміруе не вёска і не горад, а ўнутраны космас" / Андрусь Горват // Большой : городской журнал / ООО "Идея Консалт". — 2018. ― № 5. ― С. 50―54.
- Сахар, В.А. "Радзіва "Прудок"" Андруся Горвата як узор літаратуры нон-фікшн / В.А. Сахар, Н.В. Заяц // Дванаццатыя Танкаўскія чытанні : зборнік навуковых артыкулаў : [матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 27 лістапада 2020 г. / рэдкалегія: В. Д. Старычонак (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 222―223.
- Ждановіч, В. З Прудка ў космас, альбо Паяднаныя з Сусветам : эсэ з нагоды прэм'еры спектакля «Радзіва "Прудок"» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы / Валянціна Ждановіч // Беларусь. Belarus : палітыка, эканоміка, культура : штомесячны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия", ААТ "Белзнешэканамбанк". — 2018. ― № 10. ― С. 48―51.
- Дзесюкевіч, В. Канцэптуалізацыя дома маладымі беларусамі / Вольга Дзесюкевіч // Białorutenistyka białostocka : [rocznik naukowo-teoretyczny, poświęcony badaniom nad literaturą, językiem, historią i kulturą białoruską] / [redaktor naczelny: Halina Twaranowicz]. — Białystok. — 2017. — Т. 9. — С. 293―303.