Антананарыву
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Антананары́ву[2] (Antananarivo), раней Тананарывэ — сталіца Мадагаскара і правінцыі Антананарыву. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы востарава на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Насельніцтва налічвае 1,4 млн чалавек. Гэта самы вялікі горад на востраве, з’яўляецца адміністрацыйным, эканамічным, навуковым цэнтрам краіны. Мае развітыя харчовую і тытунёвую прамысловасці. Мясцовыя жыхары называюць горад «Тана».
Назва Антанарыву азначае «Горад тысячы ваяроў». У каланіяльныя часы і ў першыя гады незалежнасці, ужывалася назва Тананарывэ (Tananarive).
Чыгунка злучае горад з усходнім узбярэжжам, раёнам возера Алаотра і з горадам Анцырабэ. Ёсць міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Антананарыва была заснавана ў 1625 годзе. У 1797 годзе стала сталіцай каралеўства народа Мерына. Доўгі час у горадзе не было каменных будынкаў за выключэннем каралеўскага палацу Рува. Дзякуючы заваяванням караля Радамі І хутка стала сталіцай амаль усяго вострава. У 1895 годзе горад быў заняты французамі, якія далучылі яго да пратэктарату Мадагаскар.
Выбітныя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Клод Сімон — французскі пісьменнік
- Жан-Жазеф Рабеарывела — малагасійскі паэт
- Ранавалона II
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.archive.org/web/20210512150331/https://www.instat.mg/wp-content/uploads/Resultat-globaux-RGPH3-Tome-02.pdf
- ↑ Антананарыву ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.379