Перайсці да зместу

Аршанскі аўтобус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аршанскі аўтобус — адзіны від грамадскага транспарту ў горадзе Орша Віцебскай вобласці Беларусі. Маршруты абслугоўвае Аўтобусны парк № 3 г. Оршы, філіял ААТ «Віцебскаблаўтатранс».

  • Вакзал — Школа № 20
  • Рамзавод — Школа № 20
  • Задняпроўе — Гразілаўка
  • Сельгастэхніка — Ачыстныя
  • Цэнтр — Ільнокамбінат
  • Цэнтр — Марата
  • Драздовіча — Завод «Буддэталь»
  • Пралетарская — Вагоннае дэпо
  • Вакзал — Гразілаўка
  • 1-ы Мікрараён — Завод «Металіст»
  • Школа № 20 — Сельгастэхніка
  • Вакзал — Андрэеўшчына
  • Вакзал — Водаканал
  • 16a Вакзал — Задняпроўе
  • Салянікава — Андрэеўшчына
  • Водаканал — Завод «Металіст»
  • Водаканал — Андрэеўшчына
  • Вакзал — Салянікава

У другой палове 2015 года прыпынкі ў аўтобусах сталі абвяшчаліся не па-беларуску, а па-руску. Назвы прыпынкаў на рускай мове былі запісаныя ў выкананні вядоўцы мясцовага тэлеканала «Скіф» Сяргея Бойкі[1]. У лістападзе таго ж года аршанскія актывісты, у тым ліку з Таварыства беларускай мовы, сабралі подпісы пад зваротамі да дырэктара аўтапарка № 3 Сяргея Мацкевіча з просьбай вярнуць у транспарт беларускую мову[2]. У адказе аўтапарк патлумачыў свае дзеянні тым, што яму «паступіла скарга грамадзянкі, якая была незадаволеная памылкамі» ў беларускамоўным варыянце абвестак, і прапанаваў аўтарам зваротаў самім зрабіць новую фанаграму[3]. Перапіска з аўтапаркам расцягнулася на гады. Гараджане прапаноўвалі сваю дапамогу ў справе перакладу[1]. У 2016 годзе кіраўніцтва аўтапарку запэўнівала, што ўжо мае адмысловы аўдыёфайл з назвамі прыпынкаў па-беларуску, але ён так і не быў выкарыстаны. Аршанцы звярнуліся ў галаўное прадпрыемства — ААТ «Віцебскаблаўтатранс», які 22 снежня 2018 года адказаў, што не бачыць падстаў вяртаць у транспарт беларускую мову[4].

Зноскі