Перайсці да зместу

Асам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асам
অসম
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 26 студзеня 1950
Кіраўнік Himanta Biswa Sarma[d]
Насельніцтва
  • 31 205 576 чал. (2011)[1]
Плошча 78 438 км²
Асам на карце
Абрэвіятура IN-AS
Код ISO 3166-2 IN-AS
Код аўтам. нумароў AS
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асам (англ.: Assam), штат на ўсходзе Індыі. Гранічыць з Бутанам і Бангладэш; разам з шасцю іншымі штатамі паўночна-заходняй Індыі, звязанымі з асноўнай тэрыторыяй краіны вузкім калідорам у Заходняй Бенгаліі (Аруначал-Прадэш, Нагаленд, Маніпур, Мізарам, Мегхалая, Трыпура), утварае групу «Сямі сясцёр». Займае 16-е месца сярод штатаў па плошчы (78 438 км²) і 14-е па насельніцтву (26,6 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Дыспур.

Асам славуты сваім чаем, шоўкам, радовішчамі нафты, багатым раслінным і жывёльным светам.

Рэгіён заселены чалавекам з Каменнага веку. Апісанне тэрыторыі, на якой сёння размяшчаецца штат Асам, знаходзіцца ў Махабхараце. Асамскія землі на працягу шасці стагоддзяў уваходзілі ў склад заснаванага ў 6 стагоддзі Ахомскага царства (ад якога выводзіцца этымалогія назвы штата). Брытанская правінцыя з 1838 (у Асаме англічанамі вырошчваўся мак для опіумнага гандлю з Кітаем), штат Індыі з 1947. З 2006 урад штата пачаў працэс змены назвы штата на Асом.

Акружаная Гімалаямі з поўначы, паўночнага ўсходу і ўсходу даліна Брахмапутры знаходзіцца ў зоне трапічнага вільготнага мусоннага клімату. Землі штата пакрытыя трапічнымі лясамі, па берагах рэк — паплавы і бамбукавыя гаі. У многіх частках багатых асамскіх экасістэм створаны нацыянальныя паркі і запаведнікі; рэзерваты Казіранга і Манас уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны.

Пераважная большасць асамцаў належыць да аўстраазіяцкай, сіна-тыбецкай і індаеўрапейскай моўных сем’яў; высокі ўзровень білінгвізму. Дастаткова высокі (па індыйскіх мерках) узровень пісьменнасці — 63 % (2001): 71,3 % у мужчын, 54,6 % у жанчын.

Асноўная рэлігія — індуізм (65 %); распаўсюджаны таксама іслам (каля 30 %, большая доля толькі ў Джаму і Кашмір), хрысціянства (каля 4 %), анімізм, будызм, сікхізм.

Галоўныя туземныя і афіцыйныя мовы — асамская і бода; бенгальская мова мае афіцыйны статус у асобных раёнах штата.

Асамскі чай

ВУП штата — 13 млрд долл. (2004). Тэмпы эканамічнага росту невысокія, у 1980-я былі нават адмоўныя. Даход на душу насельніцтва амаль на 40 % ніжэйшы за сярэдні ўзровень па краіне.

Сельская гаспадарка займае 69 % працоўнай сілы і дае 1/3 даходу штата. Галоўная культура — чай. Вырошчваюцца рыс, рапс, гарчыца, бульба, бананы, цытрусавыя, гародніна, спецыі. Ураджайнасць невысокая: напрыклад, рысу — 15 ц/га, у параўнанні з сярэднім па Індыі — 19, Егіптам — 90, ЗША — 72, Кітаем — 61 ц/га (2001).

Перыферыйнае знаходжанне штата стрымлівае развіццё прамысловасці. Добра развіта здабыча нафты і прыроднага газу, у меншай ступені — хімічная і нафтахімічная прамысловасць.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі