Перайсці да зместу

Ахозія (цар іўдзейскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ахозія
Цар Ахозія на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553
Цар Ахозія на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553
Нараджэнне 863 да н.э.
Смерць 841 да н.э.
Месца пахавання
Бацька Іярам, цар іудзейскі[1][2][…]
Маці Гафолія[2][3][…]
Жонка Цыўя[d][4]
Дзеці Іаяс, цар іудзейскі[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ахозія (іўр.: אֲחַזְיָהוּ, Ахазіяху — «той, каго падтрымлівае Іегова»), сын Іярама — цар Іўдзейскага царства, які кіраваў з 843 па 842 г. да н.э. (па іншых звестках, у 842—841 да н.э.).

Згодна з 4 Цар. 8:21, пачаў валадарыць ва ўзросце 22 гадоў і кіраваў дзяржавай 1 год. Ахозія цалкам прытрымліваўся палітыкі свайго бацькі Іярама, працягваў справу Іярама па насаджэнню язычніцтва. У знешняй палітыцы працягваў унію з Ізраілем. Разам з царом Іярамам зрабіў беспаспяховы паход супраць сірыйскага цара Азаіла. У бітве атрымаў цяжкую рану, пасля чаго адбыў на лячэнне ў Язрээль да свайго дзядзькі Іярама, дзе быў засцігнуты паўстаннем Іуя. Згодна з апісаннем Бібліі ў 4 Цар., Ахозія і Іярам, не ведаючы пра намеры Іуя, выйшлі яму насустрач. Занадта позна даведаўшыся пра намеры Іуя, Ахозія пачаў ратавацца ад Іуя, але таму ўдалося смяротна параніць цара. Памёр Ахозія ў Мегідоне, пасля смерці адвезены і пахаваны ў Іерусаліме. У цэлым яго нядоўгае кіраванне адзначалася рэлігійным, эканамічным і палітычным крызісам.

Зноскі

  1. 25 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ
  2. а б Никифор (Бажанов) Охозия // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск IIIМ.: 1892. — С. 97–99.
  3. Охозия // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIIа. — С. 496.
  4. 1 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ
  5. 11 // ΠΑΡΑΛΕΙΠΟΜΕΝΩΝ Α