Бахчысарай
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Горад раённага падпарадкавання
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бахчысара́й (руск.: Бахчисарай, укр.: Бахчисарай, крымскатат.: Багъчасарай, Bağçasaray) — горад у Крыме[1], цэнтр Бахчысарайскага раёна Крыма і гарадскога паселішча Бахчысарай. У мінулым — сталіца Крымскага ханства и Крымскай Народнай Рэспублікі. Назва перакладаецца з крымскататарскай мовы як «сад-палац» (багъча — сад, сарай — палац).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў перадгор’ях, на схіле Унутранай грады Крымскіх гор, у лесастэпавай мясцовасці, у даліне прытоку Качы — ракі Чурук-Су, за 30 км на паўднёвы захад ад крымскай сталіцы Сімферопаля. З-за сваёй архітэктуры і багатага гістарычнага мінулага Бахчысарай атрымаў назву «горад пяці стагоддзяў»[2].
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат перадгорны, напоўзасушлівы, цёплы, з мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені +0,8 °C, у ліпені +21,7 °C. Ападкаў — 500 мм у год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі цяперашняга Бахчысарая здаўна існавала некалькі паселішчаў. Да моманту стварэння горада ў першай палове XVI стагоддзя сярод іх было тры асноўных: горад-крэпасць Кырк-Ер на горным мысу (цяпер вядомы як Чуфут-Кале), паселішча Салачык у цясніну ля падножжа Кырк-Ера і паселішча Эскі-Юрт пры выхадзе з даліны. У Салачыку і Кырк-Ерэ з часоў Залатой Арды існавалі адміністрацыйныя цэнтры. На мяжы XV і XVI стагоддзяў хан Менглі I Герай разгарнуў у Салачыку гарадское будаўніцтва, плануючы ператварыць яго ў буйны сталічны цэнтр. Статус сталіцы Крымскага ханства паселішча Салачык захоўваў да 1532 года, калі сын Менглі Герая, Сахіб I Герай, заснаваў новую ханскую рэзідэнцыю ў двух кіламетрах ад Салачыка, назваўшы яе Бахчысараем. Пасля вакол новай ханскай рэзідэнцыі разросся сталічны горад. У сярэдзіне XVII стагоддзя Бахчысарай складаўся з 2000 дамоў, прыкладна траціна з якіх належала грэкам. У 1736 годзе горад быў цалкам спалены расійскай арміяй пад камандаваннем Хрыстафора Мініха. Тыя пабудовы ханскага палаца, якія захаваліся да сённяшняга дня, былі збудаваныя ў ходзе аднаўлення горада ў 1740-я — 1750-я гады. У 1794 годзе (праз 11 гадоў пасля ўваходжання Крыма ў склад Расійскай імперыі) у Бахчысараі было 5 млыноў, 20 пякарань, 13 гарбарных майстэрняў, 6 кузняў, кравецкія, чаравічныя і зброевыя майстэрні, 2 вінных рады (грузінскі і малдаўскі) у тым месцы, дзе пазней быў пабудаваны летні кінатэатр «Радзіма», шматлікія гандлёвыя дамы і крамы, 17 караван-хлявоў для прыезджых. У гады Крымскай вайны Бахчысарай апынуўся ў цэнтры ваенных падзей — непадалёк ад горада на рацэ Альме адбылася першая бітва, у якім рускія войскі пад камандаваннем А. С. Меншыкава пацярпелі паразу. Падчас абароны Севастопаля, горад прымаў абозы з харчам, рыштункам і параненымі — Ханскі палац і Успенскі манастыр ператварыліся ў шпіталі[3]. На працягу XIX стагоддзя — пачатку XX стагоддзя горад быў цэнтрам культурнага і грамадскага жыцця крымскіх татараў. Аж да дэпартацыі крымскіх татараў 18 мая 1944 года Бахчысарай быў адным з трох (разам з Карасубазарам і Алуштай) гарадоў Крыма, у якіх пераважала крымскататарскае насельніцтва.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 1 студзеня 2014 года ў Бахчысараі пражывала 26 651 чалавек. Нацыянальны склад: 49 % — рускія, 25 % — крымскія татары, 23 % — украінцы, 3 % — іншыя.
|
Неафіцыйнае дзяленне на раёны
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны Бахчысарай складаецца з некалькіх частак: Старога горада, Новага горада, Кізяковых Дачаў, новых кварталаў (5-ы, 6-ы і 7-ы мікрараёны). Стары горад размешчаны ў вузкай даліне ракі Чурук-Су, для яго характэрная традыцыйная планіроўка (вузкія крывыя вуліцы) і традыцыйныя крымскататарскія дамы. Новым горадам называюць кварталы, пабудаваныя пасля Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым раёне пераважаюць прыватныя «перасяленчыя» дамы і блокавыя пяціпавярхоўкі-«хрушчоўкі». Кізякі або Кізяковы Дачы (былы пасёлак Падгароднае, да 1945 года Эскі-Юрт). У гэтым раёне, выцягнутым уздоўж чыгункі і аўтамабільнага шашы Сімферопаль-Севастопаль пераважаюць прыватныя «перасяленчыя» дамы. Чацвёртая частка горада пабудавана ў 1990-я гады крымскімі татарамі, якія вярнуліся з месцаў дэпартацыі. Вялікі 6-ы мікрараён (ён жа Хан-Чаір) размешчаны на плато на левым беразе Чурук-Су паралельна Стараму гораду. 7-ы мікрараён менш, ён размешчаны на ўездзе ў горад з боку Сімферопаля. У гэтых раёнах планіроўка вуліц рэгулярная (усе вуліцы прамыя і перасякаюцца ў асноўным пад прамымі кутамі), а забудова складаецца з прыватных дамоў з невялікімі прысядзібнымі ўчасткамі. У пасляваенны перыяд у гарадскую рысу Бахчысарая ўвайшлі вёскі Эскі-Юрт, Ак-Чокрак, Азіз (частка Новага горада) і Салачык (найбольш аддаленая ад цэнтра уверх па плыні ракі частка Старога горада).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У Бахчысараі працуюць камбінат «Стройиндустрыя» і вінаробны і хлебны заводы, эфіралівавы і саўгас «Дориндустрия». Да распаду СССР працавалі сокаэкстрактны, кансервавы, малочны заводы, а таксама шэрсцепрадзільная фабрыка. Вялікую ролю ў эканоміцы горада адыгрывае турызм. Асноўныя турыстычныя аб’екты ў горадзе — Ханскі Палац і Чуфут-Кале. Аднак, Бахчысарай таксама папулярны сярод прыхільнікаў актыўных відаў адпачынку (пешыя маршруты, велатурызм, скалалажанне). У апошнія гады вырасла колькасць прыватных гасцініц і рэстаранаў, у асноўным з крымска-татарскай ці усходняй кухняй, размешчаных у зоне Ханскага Палаца і Чуфут-Кале.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Бахчысарай размешчаны на трасе Сімферопаль (25 км) — Севастопаль (каля 30 км). У Бахчысараі таксама пачынаецца жывапісная дарога на Паўднёвы бераг Крыма праз Ай-Петры. У Бахчысарай можна дабрацца з Сімферопаля — прыгараднымі электрычкамі (каля 1 гадзіны), аўтобусамі (каля 30 мін., адыходзяць ад Заходняй аўтастанцыі Сімферопаля) або асабістым аўтатранспартам (15-20 мін). З Севастопаля — прыгараднымі электрычкамі (каля 1,5 гадзін), рэйсавымі аўтобусамі, прыватным аўтатранспартам. Па дарозе з Бахчысараю ў Ялту (праз Ай-Петры) можна праехаць толькі прыватным аўтатранспартам, рэйсавай сувязі на гэтай дарозе няма.
Бахчысарайскі аўтобус і машрутнае таксі
[правіць | правіць зыходнік]Міжгароднія аўтобусы і маршрутныя таксі спыняюцца на аўтастанцыі, размешчанай на ўездзе ў горад з боку Сімферопаля прыкладна ў 2 км ад цэнтра. З горада ходзяць рэгулярныя маршрутныя таксі і аўтобусы на марское ўзбярэжжа (вёскі Вуглавое, Пясчанае, Віліна, Берагавое, Любімаўка) і ў іншыя населеныя пункты Бахчысарайскага раёна. Гарадскі транспарт прадстаўлены маршрутнымі таксі:
№ 1 вул. Крымская — чыгуначны вакзал — аўтастанцыя — Ханскі палац — Стараселле (Свята-Успенскі манастыр, Чуфут-Кале)
№ 2 Бальніца — чыгуначны вакзал — аўтастанцыя — Ханскі палац — Стараселле (Свята-Успенскі манастыр, Чуфут-Кале)
№ 3 вул. Крымская — чыгуначны вакзал — дачы «Будаўнік»
№ 4 6-ы мікрараён — вул. Крымская — чыгуначны вакзал — аўтастанцыя — 7-ы мікрараён. Найбольш частыя маршруты № 1 і 2:
- Ханскі палац (ад чыгуначнага вакзала або аўтастанцыі маршрутным таксі № 1 і 2 у напрамку «Стары Горад»).
- Чуфут-Кале, Успенскі манастыр, Зынджырлы-медрэсэ (ад чыгуначнага вакзала або аўтастанцыі маршрутным таксі № 1 і 2 у напрамку «Стары горад» да канчатковай «Стараселле», далей пешшу — 400 метраў да манастыра, потым прыкладна 1 — 1,5 км пешшу ў гару да Чуфут-Кале).
- Новы горад (ад чыгуначнага вакзала маршрутным таксі № 2, 3 і 4 у кірунку «Новы горад»; ад аўтастанцыі маршрутным таксі № 1, 2 і 4 у кірунку «Новы горад»)
- 6-ы мікрараён (ад чыгуначнага вакзала або аўтастанцыі маршрутным таксі № 4)
- 7-ы мікрараён (ад чыгуначнага вакзала або аўтастанцыі маршрутным таксі № 4)
СМІ
[правіць | правіць зыходнік]- 88,3 ПЛАН
- 88,9 Ватан седасы ПЛАН
- 99,3 ПЛАН
- 104,0 Радыё Крым ПЛАН
- 105,8 Радыё Мора ПЛАН
- 7 Расія 1
- 10 Першы канал
- 12 Пяты канал
- 45 ТБ FM
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Галоўным гістарычным помнікам і турыстычным аб’ектам Бахчысарая з’яўляецца палац крымскіх ханаў — Хансарай. Фантан слёз у ханскім палацы праслаўлены ў рамантычнай паэме Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна «Бахчысарайскі фантан» (1822). У часы фашысцкай акупацыі нямецка-румынскімі войскамі з Ханскага палаца былі раскрадзены 283 прадметы з багатай калекцыі экспанатаў Палаца і Музея цюрка-татарскай культуры. Пасля дэпартацыі крымскіх татар амаль 2000 экспанатаў было раскрадзена або перададзена ў іншыя музеі СССР. Тым не менш, цяперашняя экспазіцыя складаецца на 90 % з прадметаў, сабраных у «даваенны» час. Важным гістарычным помнікам Бахчысарая з’яўляецца медрэсэ Зынджырлы — пасля рэстаўрацыі музей адкрыў турыстам свае гасцінныя дзверы. Унікальным месцам для наведвання з’яўляецца гісторыка-культурны комплекс «Дэўлет-Хлеў», у якім размешчаны Крымскі гістарычны музей-запаведнік (да 2015 г. Крымскі гістарычны музей «Ларишес»). У горадзе шмат мячэцей, сярод іх можна вылучыць Хан-Джам і Тахталы-Джам. Паблізу горада таксама размешчаны Свята-Успенскі мужчынскі манастыр і сярэднявечная крэпасць (яе часта называюць пячорным горадам) Чуфут-Кале. Аднымі з сучасных славутасцяў і аб’ектаў адпачынку з’яўляецца Бахчысарайскі парк мініяцюр, самы буйны такі ў Крыме.
Каля горада знойдзена старажытная стаянка эпохі палеаліту[20].
-
Дах старога горада ў Бахчысараі
-
Помнік Аляксандру Пушкіну у Бахчысараі
-
Вулачка старога Бахчысарая. Традыцыйны двухпавярховы дом, у якога другі паверх выступае над першым
-
Від на старую частку Бахчысарая
-
Вялікая мячэць і двор у Ханскім палацы
-
Аўтамабільная стаянка на вуліцы Леніна, 112.
-
Кацярынінская міля ў Бахчысараі.
-
Ханскі палац
-
Мінарэт мячэці ў Бахчысарайскім палацы
Сацыяльная сфера
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе працуюць будаўнічы тэхнікум, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, пяць сярэдніх агульнаадукацыйных школ (з іх чатыры з рускай мовай навучання і адна — з крымска-татарскай), цэнтральная раённая бібліятэка, дом прыроды, турбаза, бюро падарожжаў і экскурсій, некалькі прыватных гасцініц. Вакол Ханскага Палаца і Чуфут-Кале функцыянуе вялікая колькасць невялікіх прыватных рэстаранаў, у асноўным з крымска-татарскай і ўсходняй кухняй. У горадзе маецца некалькі гасцініц: «Бахитгуль», «Мераб», «Автомобилист», «Ашлама-Сарай», «Бахчисарай», «Диляра-Ханум», «Изабелла», «Привал», матэль «Ильми». Працуе гарадскі інфармацыйны сайт — «Мой Бахчысарай» Архівавана 2 студзеня 2019., на якім можна даведацца пра навіны сучаснага горада, а таксама прачытаць пра яго гісторыю. Яшчэ існуе інфармацыйна-забаўляльны гарадскі партал — БАХЧИСАРАЙ.NET Архівавана 23 верасня 2017. — дзе можна пачытаць цікавыя і самыя актуальныя навіны аб Бахчысараі, размясціць сваю аб’яву, паглядзець фота і відэа сучаснага Бахчысараю, а таксама прыняць удзел у абмеркаванні славутасцяў горада, яго праблем і г. д.
Гарад-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
- ↑ Олиферов, Тимченко. Реки і озёра Крыма
- ↑ Гл. Гісторыя Бахчысарая у XII—XX стст. Архівавана 9 студзеня 2018.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://www.demoscope.ru/weekly/ssp/ussr59_reg2.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/ussr70_reg2.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/ussr79_reg2.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/sng89_reg2.php
- ↑ http://2001.ukrcensus.gov.ua/d/kl_2001.rar
- ↑ а б в http://database.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2011/chnas.zip — Київ: 2011. — 112 с.
- ↑ а б http://database.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2014/zb_nas_13.zip
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/perepis_krim/tab-krim/pub-01-03.xlsx
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ http://crimea.gks.ru/storage/mediabank/Численность%20на%2001-01-2018.pdf
- ↑ https://crimea.gks.ru/storage/mediabank/Численность%20на%2001-01-2019(3).pdf
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 158. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/e/e0/%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%96%D1%83%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%2C_%D0%BC%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0-%D0%BF%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%BC%D0%B8.pdf
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бахчысарай
- Итоги переписи населения в Крымском федеральном округе 2014 года на сайте Крымстата Архівавана 25 верасня 2015.
- Официальный сайт Ханского дворца
- Бахчысарай у DMOZ (руск.)