Бланка Кастыльская
Выгляд
Бланка Кастыльская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Blanche de Castille | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 6 жніўня 1223 | ||||||
Папярэднік | Інгеборга Дацкая | ||||||
Пераемнік | Маргарыта Праванская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 сакавіка 1188 |
||||||
Смерць |
27 лістапада 1252 (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Іўрэйская дынастыя і Бургундская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Альфонса VIII Кастыльскі[1] | ||||||
Маці | Элеанора Англійская[1] | ||||||
Муж | Людовік VIII Леў[1][2] | ||||||
Дзеці | Людовік IX[1], Роберт I д’Артуа, Альфонс дэ Пуацье, Святая Ізабэла Французская[d], Карл I Анжуйскі[1], Жан Трыстан[d], Philippe de France[d][3], Philippe de France[d][3] і Philippe de France[d][3] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бланка Кастыльская, Бланш Кастыльская (Blanche de Castille) (4 сакавіка 1188, Паленсія, Іспанія — 27 лістапада 1252, Мелён, Францыя) — прынцэса Кастыльская, жонка Людовіка VIII і каралева Францыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай, сястра Энрыке I і Берэнгарыі.
З 1226 па 1236 гады была рэгентшай пры сваім малалетнім сыне Людовіку IX. У 1248 — 1252 гадах кіравала Францыяй з прычыны адсутнасці Людовіка IX, выкліканага яго ўдзелам у сёмым крыжовым паходзе. Пасля завяршэння альбігойскіх войн заключыла Парыжскі мір (1229), паводле якога была далучана частка Лангедока. Здушыла паўстанне «Пастушкоў».
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]З 23 мая 1200 года была замужам за каралём Францыі Людовікам VIII. Мелі 13 дзяцей, з якіх выжылі сямёра:
- 1. Бланш (1205 — 1206)
- 2. Агнес (1207 — у мал.)
- 3. Філіп (9.09.1209 — ліпень 1218), жанаты з 1217 на Агнес, графіні дэ Данзі;
- 4. і 5. Блізняты Альфонс і Іаан (нар. і памерлі 23.01.1213)
- 6. Людовік IX Святы (1214 — 1270), кароль Францыі;
- 7. Рабер I (1216 — 1250), граф Артуа, загінуў у VII Крыжовым паходзе пры Мансуры. Заснавальнік дому Артуа, які згас ў 1472 годзе;
- 8. Філіп (2.01.1218 — 1220)
- 9. Жан Трыстан (21.07.1219 — 1232), граф Анжуйскі і Мэнскі;
- 10. Альфонс (11.11.1220 — 21.08.1271), граф Пуату і Аверні, па сваёй жонцы Жанне Тулузскай апошні граф Тулузы;
- 11. Філіп Дагабер (20.02.1222 — 1232)
- 12. Ізабела Французская (14.04.1225 — 23.02.1269), манашка ў Лангшампэ;
- 13. Карл I Анжуйскі (21.03.1226 — 7.01.1285), граф Анжуйскі і Мэнскі, дзякуючы свайму першаму шлюбу з Беатрысай Праванскай стаў у 1246 графам Праванса. У 1266 годзе заваяваў Сіцылійскае каралеўства, разбіўшы яго караля Манфрэда. У выніку Сіцылійскай вячэрні (1282) страціў Сіцылію, застаўшыся толькі каралём Неапалю. Тытулярны кароль Іерусалімскі з 1278 года. Заснавальнік незвычайна разгалінаванага Анжу-Сіцылійскага дому.