Перайсці да зместу

Ваніль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваніль

Vanilla planifolia. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vanilla Mill.

Сінонімы
Myrobroma Salisb.
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43714
NCBI  51238
EOL  29195
GRIN  g:12636
IPNI  30906-1

Ваніль (Vanilla) — род кветкавых раслін сямейства ятрышнікавыя. Існуе каля 110 відаў. Пашыраны ў тропіках. Некалькі відаў, пераважна ваніль духмяная (лац.: Vanilla fragnas), помпавая (лац.: Vanilla pompona) і таіцянская (лац.: Vanilla tahitensis), культывуюцца ў трапічных краінах для атрымання пладоў, у якіх ёсць ванілін. На Беларусі як дэкаратыўныя расліны вырошчваюцца ў аранжарэі Цэнтральнага батанічнага саду АН Беларусі і аматарамі.

Ваніль

Наземныя або эпіфітныя шматгадовыя травяністыя ліяны. Сцябло доўгае, лазячае з дапамогай шматлікіх паветраных каранёў. Лісце простае, сядзячае, бліскучае. Кветкі пераважна белавата-жоўтыя або белавата-зеленаватыя, сабраныя па 15-20 у суквецці. Плод — доўгая струкападобная каробачка з шматлікім вельмі дробным насеннем.

Ваніль — харчовая, дэкаратыўная і лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  • Ваниль: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Ваніль: інфармацыя на сайце GRIN
  • [1] (англ.)  — патрабаванні ў ЗША да харчовага экстракта ванілі — FDA Requirements for Vanilla Extract
  • [2] (англ.) Спецыі — Spices at UCLA History & Special Collections
  • [3] Архівавана 19 чэрвеня 2012. (англ.) FAOSTAT — даныя пра сусветную вытворчасць ванілі