Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў
Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў | |
---|---|
Нараджэнне |
13 чэрвеня 1924 |
Смерць |
19 лютага 2013 (88 гадоў) |
Месца пахавання | |
Бацька |
Канстанцін Іванавіч (памёр у 1956) |
Маці | Таццяна Цімафееўна |
Партыя | |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Сайт | svk.sdmastera.ru |
Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў (13 чэрвеня 1924 — 19 лютага 2013[2]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1966, 1984). Палітвязень Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне ў якасці байца, пазней — памочніка начальніка штаба 600-га партызанскага атрада. У верасні 1943 года Васіля Старавойтава, партызанамі разам з бацькам, прынялі кандыдатам у члены камуністычнай партыі.
Працяглы час знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы.
У 1957—1968 гадах працаваў дырэктарам саўгаса «Раднянскі» Клімавіцкага раёна.
У 1968—1997 гадах — старшыня калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага. За поспехі ў рабоце стаў двойчы Героем сацыялістычнай працы[3]. Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Абіраўся дэлегатам XXV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам бюро Кіраўскага райкама партыі.
У складаныя 1990-я гады Старавойтаў працягваў кіраваць гаспадаркай, ператворанай у закрытае акцыянернае таварыства. Да 1994 годзе на рахунках гаспадаркі было 5,5 млрд рублёў.
Выступаў з крытыкай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, не падтрымаў яго кандыдатуру на выбарах 1994 года. Адкрыта на ўсю краіну ўсумніўся ў дзелавых якасцях былога дырэктара саўгаса «Гарадзец»[4]. Стаў адным з першых яго палітвязняў[5].
У кастрычніку 1997 года быў адхілены ад працы і арыштаваны. Абвінавачваўся ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары, арганізацыі забойства кіраўніка Магілёўскага Дзяржкантролю Мікалуцкага. У той перыяд было арыштавана шмат людзей, у тым ліку Старавойтаў і, са скандальнай дэманстрацыяй на беларускім тэлебачаньні, міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў[6].
Правёў за кратамі амаль паўтары года. У СІЗА ён перанёс два сардэчныя прыступы, мікраінсульт, пасля якога не мог гаварыць, практычна страціў зрок. У 1999 годзе быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці. Працэс над Васілём Старавойтавым атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у беларускай, расійскай і замежнай прэсе.
Пасля вызвалення з месцаў зняволення вярнуўся дадому. Удзельнічаў у палітычным жыцці краіны, быў сябрам палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Жыў у вёсцы Мышкавічы Магілёўскай вобласці.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».
Зноскі
- ↑ Узнагароды Васіля Старавойтава Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Памёр Васіль Старавойтаў — ардэнаносец-старшыня калгаса, пасля — палітвязень
- ↑ Старавойтаў Васіль Канстанцінавіч (1924)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 16 мая 2017.
- ↑ Васіль Старавойтаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 16 мая 2017.
- ↑ Памёр Васіль Старавойтаў
- ↑ [Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. С.106-113. ISBN 978-0-929849-27-0]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стараво́йтаў Васіль Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 154. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стараво́йтаў Васіль Канстанцінавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 684. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. — С. 106—113. — ISBN 978-0-929849-27-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў на сайце «Героі краіны»
- «Клетка для председателя» Архівавана 16 лютага 2020. — Эдвин Поляновский, Родная Газета, 24-дек-2004
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 19 лютага
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Кіраўскім раёне
- Пахаваныя ў Кіраўскім раёне
- Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы
- Народныя дэпутаты СССР ад Усесаюзнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Палітвязні Беларусі
- Старшыні калгасаў
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
- Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне