Васіль Сцяпанавіч Капітан
Васіль Капітан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг |
||||||
Папярэднік | Васіль Шаладонаў | ||||||
Пераемнік | Алег Бажэлка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 сакавіка 1952 |
||||||
Смерць | 11 сакавіка 2020 (67 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа |
Васі́ль Сцяпа́навіч Капіта́н (18 сакавіка 1952, в. Ляхавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР — 11 сакавіка 2020) — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 сакавіка 1952 года ў сям’і рабочых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Брэсцкай вобласці.
У 1985 годзе прызначаны намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці. Пасля пераведзены ў апарат Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дзе працаваў намеснікам начальніка следчага ўпраўлення, начальнікам упраўлення методыкі і аналізу.
У маі 1995 года прызначаны выконваючым абавязкі Генеральнага пракурора, з 28 лютага 1996 года — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. У снежні 1996 сышоў у адстаўку.[2]
Памёр 11 сакавіка 2020 года[3].
Зноскі
- ↑ http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 Архівавана 2 красавіка 2015. // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь (руск.)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160305001042/http://pravo2000.by-ru.info/baza16/d15522.htm Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 1996 года № 546 «Аб вызваленні В. С. Капітана ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь» (руск.)] Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Памёр былы генеральны пракурор Васіль Капітан