Верхневілейскі заказнік
Верхневілейскі | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць |
Плошча | 77 га |
Дата заснавання | 1996 |
Верхневіле́йскі — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1996 годзе для стабілізацыі гідралагічнага рэжыму р. Вілія і яе прытокаў, аднаўлення унікальных прыродна-раслінных балотных комплексаў. Плошча заказніка складае 753 га.
Ландшафт вытворнай пласкахвалістай водна-ледавіковай раўніны з азёрамі, камамі, астанцамі марэны. Вытокі р. Вілія забалочаныя, у даліне вылучаюцца плоская пойма і першая надпоймавая тэраса. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-глеяватыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і поймавыя.
Лясная расліннасць на правабярэжжы — хвойнікі з бярозай павіслай і асінай, на левабярэжжы — ельнікі і ялова-шыракалістыя лясы, уздоўж рэчышча — вольха чорная. У флоры каля 300 відаў, з іх у Чырвонай кнізе увярэднік лясны, ладдзян трохнадрэзаны, купальнік горны, лінея паўночная і інш. У фаўне бабёр, дзік, лось, воўк, заяц, ліс і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Верхневілейскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).