Вуліца Леніна (Брэст)
Леніна Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 2,1 км |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/ba/%D0%97%27%D0%B5%D0%B7%D0%B4_%D0%B7_%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0_-_panoramio.jpg/220px-%D0%97%27%D0%B5%D0%B7%D0%B4_%D0%B7_%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0_-_panoramio.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%BF%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%C2%AB%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D0%B2%D1%8B%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%BA%D0%B0%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8F%D1%9E%C2%BB_-_panoramio.jpg/220px-%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%BF%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%C2%AB%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D0%B2%D1%8B%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%BA%D0%B0%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8F%D1%9E%C2%BB_-_panoramio.jpg)
Вуліца Леніна (руск.: улица Ленина) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Забудоўвалася з канца 1830-х гадоў. У 1856 годзе тут у стылі позняга класіцызму быў пабудаваны кафедральны сабор[1].
У пачатку XX стагоддзя вуліца называлася Бульварным праспектам, з 1913 па 1921 год — Раманаўскім праспектам[1].
Да 1915 года быў забудаваны галоўным чынам левы (усходні) бок вуліцы. Правы займалі землі, якія належалі Брэсцкай крэпасці. На граніцы паміж горадам і крэпасцю, у 1930-х гадах было пастаўлена некалькі межавых знакаў. Але да нашых дзён захаваўся толькі адзін, размешчаны на скрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Гогаля. У 1958 годзе на гэтым знаку была ўсталявана мармуровая дошка з памятным тэкстам: «Сей столбъ границей служилъ между землями города и крепости с 1836 г. по 1915 г.»[1].
У гады Першай сусветнай вайны большасць пабудоў спалена і разбурана[1].
У часы Польскай Рэспублікі насіла імя Люблінскай уніі, у гонар акта аб аб'яднанні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую, зацверджанага 1 ліпеня 1569 года на Люблінскім сойме[1].
У 1939 годзе перайменава ў праспект 17 Верасня, дзень, калі ў 1939 савецкія войскі перайшлі граніцу з Польшчай і практычна без баёў занялі Заходнюю Беларусь[1].
У часы нямецка-фашыцкай акупацыі цяперашняя Леніна нядоўгі час насіла імя Адольфа Гітлера, але хутка была перайменавана ў Нямецкую вуліцу (ням.: Deutschstraße)[2].
Пасля вызвалення горада вуліцы была вернута ранейшая назва — 17 Верасня. У 1948 годзе перайменавана ў вуліцу Леніна. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сфарміравалася і плошча Леніна[1].
У 1984 годзе вуліца рэканструявана і добраўпарадкавана[1].
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Да скрыжавання з вул. Гогаля арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, пасля — з поўначы на поўдзень. Размешчана паміж вуліцамі Карла Маркса і Камуністычнай, да якіх паралельна. З'яўляецца працягам вуліцы Брэсцкіх дывізій, пачынаецца з эстакады над чыгуначнымі пуцямі, перасякае вуліцу Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, на скрыжаванні якой узведзена двухузроўневая развязка, з паўночнага ўсходу прымыкае вуліца Міцкевіча, з паўднёвага захаду — вуліца Леванеўскага, далей перасякае плошчу Леніна, з паўднёвага захаду да вуліцы падыходзіць вуліца Бялова, перасякае вуліцу Гогаля. Пасля скрыжавання з вуліцай Гогаля змяняе арыентацыю, з усходу да вуліцы прымыкае вуліца Будзённага, а з захаду пешаходная частка вуліцы Тэатральнай, далей з усходу прымыкае вуліца Дзяржынскага, з захаду — вуліца Вароўскага, перасякае праспект Машэрава і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Інтэрнацыянальнай каля Брэсцкага рачнога порта. Даўжыня вуліцы складае каля 2,1 км.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Захаваліся будынак казармы (цяпер жылы дом) і два 2-павярховых асабняка (у адным размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»), спраектаваныя архітэктарам Юліянам Лісецкім у 1920-я гады[1].
Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 7 — Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Lieninski_rajon%2C_Brest%2C_Belarus_12.jpg/220px-Lieninski_rajon%2C_Brest%2C_Belarus_12.jpg)
- № 9 — будынак банка (1926, арх. Станіслаў Філасевіч). Трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам, які складаецца з двух узаемна перпендыкулярных крылаў, злучаных аб'ёмам у выглядзе дамінуючай над усёй пабудовай ратонды са сферычным купалам. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/Lieninski_rajon%2C_Brest%2C_Belarus_11.jpg/220px-Lieninski_rajon%2C_Brest%2C_Belarus_11.jpg)
- № 11 — будынак Брэсцкага аблвыканкама (1938). Пабудаваны з цэглы як ваяводскае ўпраўленне. Першапачаткова ўяўляў сабой чатырохпавярховы аб'ём прамавугольнай у плане формы з выступаючымі на галоўным і дваровым фасадах цэнтральнымі рызалітамі. У 1960 г. прыбудавана чатырохпавярховае крыло, якое надало плану Г-падобную форму. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%BD%D0%B0%2C_13.jpg/220px-%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%BD%D0%B0%2C_13.jpg)
- № 13 — Адміністрацыя Ленінскага раёна Брэста —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
- № 15 — Брэсцкая гарадская бальніца —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
- № 21 — Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_23.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_23.jpg)
- № 23 — СДЮШАР па лёгкай атлетыцы БТФСК прафсаюзаў з лёгкаатлетычным манежам. Пабудаваны для стралковага ціра ў 1930-я гады. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 25 — былая казарма крэпасці —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 37 — Музычная школа № 1 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 37/1 — Паліклініка УУС.
- № 37/2 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 39 — 2-павярховы асабняк (арх. Юліян Лісецкі). У будынку размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 2 гасцініца «Буг» —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Lieninski_rajon%2C_Brest%2C_Belarus_13.jpg/220px-Lieninski_rajon%2C_Brest%2C_Belarus_13.jpg)
- № 12 (вул. Міцкевіча) — трохпавярховы будынак. —
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/Lieninski_rajon%2C_Brest%2C_Belarus_24.jpg/220px-Lieninski_rajon%2C_Brest%2C_Belarus_24.jpg)
- № 16 (вул. Міцкевіча) — трохпавярховы будынак. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 20 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 22 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_24_-_%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_4.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_24_-_%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_4.jpg)
- № 24 (вул. Пушкінская, 4) — чатырохпавярховы будынак.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_32_-_%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_1.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_32_-_%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_1.jpg)
- № 32 (вул. Пушкінская, 1) — чатырохпавярховы будынак.
- № 34 — Кафедральны касцёл Святога Крыжа (1856). Уяўляе сабой прамавугольную базіліку з паўкруглай апсідай, якая завяршае цэнтральны неф. У 1948 годзе ён быў зачынены, у 1950—1957 гадах перабудаваны, і да 1990 года ў ім размяшчаўся Брэсцкі абласны краязнаўчы музей[1]. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000015
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_36.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_36.jpg)
- № 36 — чатырохпавярховы жылы дом.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cc/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_38_%2801%29.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_38_%2801%29.jpg)
- № 38 — чатырох- і пяціпавярховы жылы дом.
- № 44 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_50.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0%2C_50.jpg)
- № 50 — чатырохпавярховы жылы дом.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%82%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80_%D0%BB%D1%8F%D0%BB%D0%B5%D0%BA_%D0%BD%D0%B0_%D1%80%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%96.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%82%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80_%D0%BB%D1%8F%D0%BB%D0%B5%D0%BA_%D0%BD%D0%B0_%D1%80%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%96.jpg)
- № 56 — Брэсцкі абласны тэатр лялек —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 62 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 66 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 68 — Інтэрнат №1 Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 80 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 82 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 84 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 86 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Паркі і скверы[правіць | правіць зыходнік]
Каля скрыжавання з вуліцай Герояў абароны Брэсцкай крэпасці размешчаны галоўны ўваход у Парк культуры і адпачынку імя 1 Мая.
Вуліца перасякае вуліцы Міцкевіча і Гогаля, які ўяўляюць сабой бульвары. Таксама разбіты сквер на пл. Леніна.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/%D0%A1%D0%BA%D0%B2%D0%B5%D1%80_%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0_-_panoramio.jpg/220px-%D0%A1%D0%BA%D0%B2%D0%B5%D1%80_%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0_-_panoramio.jpg)
На скрыжаванні з вуліцай Вароўскага размешчаны сквер Іконнікава. На скрыжаванні з праспектам Машэрава — сквер Савецкіх Пагранічнікаў.
Помнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік У. І. Леніну (1958; скульптар М. Ластачкін, архітэктар Г. Заборскі[1]) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Ж000014
- Памятны знак у гонар 985-годдзя Брэста, пастаўлены 28 ліпеня 2004 года на скрыжаванні з праспектам Машэрава.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к ИСТОРИЯ. УЛИЦА В.И. ЛЕНИНА.
- ↑ Блюменштрассе и прочие улицы Бреста Архівавана 5 мая 2017. // Вечерний Брест
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Леніна (Брэст)