Асабняк па вуліцы Леніна, 39 (Брэст)
| Славутасць | |
| Асабняк па вуліцы Леніна, 39 | |
|---|---|
| | |
| 52°05′12″ пн. ш. 23°41′11″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | дварковы стыль[d] |
| Архітэктар | Юліян Лісецкі[d] |
| Будаўніцтва | 1925—1927 гады |
| Статус |
|
Асабняк — колішні жылы дом у гістарычным цэнтры Брэста, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 39. Цяпер у будынку размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1925—1927 гадах з цэглы па праекце польскага архітэктара Юліяна Лісецкага ў польскім нацыянальным дварковым (сядзібным) стылі (польск.: styl dworkowy)[1]. Адрэстаўрыраваны ў 1987 г. спецыялістамі аб’яднання «Белрэстаўрацыя»[2]. З 1986 года ў будынку размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Скампанаваны з 2 аднолькавых двухкватэрных жылых секцый. Накрыты агульным мансардавым дахам. Уваходы вылучаны вынасным мезанінам на 2 калонках. З дваровага фасада ў кожнай секцыі выступае трохгранны двухпавярховы эркер з балконам. Планіроўка функцыянальна падзялялася па жылую і гаспадарчую часткі. Гаспадарчая мела самастойны ўваход з тарцовага фасада. Мансардавы паверх ідэнтычнай планіроўкі.
Зноскі
- ↑ Музей спасенных художественных ценностей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2019. Праверана 22 мая 2019.
- ↑ 4 лютага 2014 г. — 25 гадоў з часу адкрыцця музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (1989), філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 24. Жылы дом // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
