Парк імя Першага мая (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніжняе возера ў парку
Верхняе возера ў парку

Парк культуры і адпачынку — гарадскі парк у Брэсце. У 1906 годзе яго пабудавалі рускія салдаты лібаўскага палка, якія знаходзіліся ў Брэст-Літоўску. Першапачатковая плошча была 4 гектара. Сёння яна складае больш за 20 гектараў, гэта самы вялікі гарадскі парк у горадзе. Парк уключае дзесяткі відаў дрэў, рэдкіх у гэтай частцы Еўропы, напрыклад, платан, тамарыск, вяз, елка і серпенцін.

Са студзеня 1941 г. меў назву Парк культуры і адпачынку імя 1-га Мая. Быў адкрыты 1 мая. З чэрвеня 2001 г. парк носіць сучасную назву. Парк зведаў татальную рэканструкцыю да свайго юбілею, якая доўжылася два гады і пачалася ў 2004 годзе. 16 кастрычніка 2004 года парк быў адкрыты пасля завяршэння першага этапу рэканструкцыі. У 2006 годзе рэканструкцыя была цалкам завершана, і ў парк пачалі зноў прыходзіць наведвальнікі. У 2006 годзе парк адзначыў сваё стагоддзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]