Перайсці да зместу

Вячаслаў Аляксандравіч Малафееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вячаслаў Малафееў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Вячаслаў Аляксандравіч Малафееў
Нарадзіўся 4 сакавіка 1979(1979-03-04)[1][2][…] (45 гадоў)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 76 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Зеніт (СПб)
Нумар 16
Пасада намеснік спарт. дырэктара по агульных пытаннях
Маладзёжныя клубы
1985—1997 Сцяг Расіі Змена (СПб)
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2016 Сцяг Расіі Зеніт (СПб) 328 (–311)
1997—2000  Сцяг Расіі Зеніт-2 54 (–32)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Сцяг Расіі Расія (мал.) 1 (0)
2003—2012 Сцяг Расіі Расія 29 (–24)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Дзяржаўныя ўнагароды

Заслужаны майстар спорту Расіі

  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячасла́ў Алякса́ндравіч Малафе́еў (руск.: Вячеслав Александрович Малафеев; нар. 4 сакавіка 1979, Ленінград) — расійскі футбаліст, брамнік. На працягу ўсёй кар’еры выступаў за пецярбургскі «Зеніт». Заслужаны майстар спорту Расіі (2008). З 2003 по 2012 год ігрок зборнай Расіі. У канцы футбольнай кар’еры заняўся бізнесам, уладальнік агенцтва нерухомасці.

Малафееў дэбютаваў у матчы супраць ўладзікаўказскай «Аланіі», пасля таго, як Раман Беразоўскі быў выдалены за абразу ў адрас суддзі. Аднак скарыстацца шанцам стаць першым нумарам Малафееў не здолеў. Тым не менш, менавіта з гэтага часу Вячаслава сталі выклікаць у алімпійскую зборную Расіі, за якую ён упершыню згуляў супраць Арменіі 4 верасня 1999 года.

У 2003 годзе Малафееў разам з «Зенітам» заняў другое месца ў чэмпіянаце, атрымаўшы прыз «Варатар года» імя Льва Яшына і трапіў у спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі. Два раўнацэнныя варатары «Зеніта», Каміл Чантафальскі і Малафееў, стала змагаліся за месца ў асноўным складзе. У 2005 годзе, зарабіўшы выдаленне ў кубкавым матчы супраць ЦСКА, Вячаслаў надоўга стаў другім варатаром. У сваю чаргу, у пачатку 2006 года Чантафальскі быў выдалены ў матчы Кубка УЕФА супраць «Русенборга», і Малафееў у выніку згуляў у тым годзе 36 гульняў, прапусціўшы ў іх 30 мячоў і зноў трапіўшы ў спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату.

У наступным годзе ў каманды не было ярка выяўленага першага нумару. Малафееў згуляў 24 гульні, прапусціў 27 мячоў, заваяваў залатыя медалі чэмпіянату і стаў «варатаром года»[3].

З 2000 году Вячаслаў прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Расіі. У лістападзе 2003 года Вячаслаў згуляў свой першы матч за зборную Расіі, калі Расія праводзіла другую стыкавую гульню супраць зборнай Уэльса.

Зеніт

Расія

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Вячаслаў з’яўляецца ўдаўцом, яго жонка Марына Малафеева, былы прадпрымальнік, загінула ў аўтамабільнай аварыі 17 сакавіка 2011 года. Разам з Марынай у Вячаслава маюцца двое дзяцей — дачка Ксенія (2003) і сын Максім (2006).

Зноскі

  1. Vyacheslav Malafeev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. VYACHESLAV MALAFEEV // Argentine Soccer Database
  3. Вячаслаў Малафееў: Профіль. sports.ru