Кірыл Анатолевіч Набабкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Кірыл Набабкін
Nababkin 6608.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Анатолевіч Набабкін
Нарадзіўся 8 верасня 1986(1986-09-08)[1] (33 гады)
Грамадзянства
Рост 184 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі ЦСКА (Масква)
Нумар 14
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1993 — 1995 Сцяг Расіі Спартак (Масква)
1996 — 1997 Сцяг Расіі Нафтавік-Капотня
1997 — 2004 Сцяг Расіі Тарпеда-ЗІЛ
Клубная кар’ера*
2004 — 2009 Сцяг Расіі Масква 64 (0)
2010 — Сцяг Расіі ЦСКА (Масква) 189 (3)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2008 Сцяг Расіі Расія (мал.) 16 (2)
2011 Сцяг Расіі Расія-2 1 (0)
2012 — 2013 Сцяг Расіі Расія 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 лютага 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Кіры́л Анато́левіч Наба́бкін (руск.: Кирилл Анатольевич Набабкин; 8 верасня 1986, Масква, СССР) — расійскі футбаліст, крайні абаронца клуба ЦСКА. Выступаў за маладзёжную, другую і асноўную зборныя Расіі.

Пачынаў кар’еру ў «Маскве»», а ў 2009 годзе перайшоў у ЦСКА, за які гуляе і дакуль. За зборную Расіі згуляў два матчы, быў у яе складзе на чэмпіянаце Еўропы 2012. Трохкратны чэмпіён Расіі (2012/13, 2013/14, 2015/16), двухкратны сярэбраны прызёр (2010, 2014/2015), бронзавы прызёр (2011/12), двухкратны ўладальнік Кубка Расіі (2011, 2013) і Суперкубка (2013, 2014). У 2009 годзе быў уключаны ў спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі пад 3-м нумарам, як правы абаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Займацца футболам Набабкін пачаў у футбольным клубе «Спартак» (Масква), але крыху пазней Кірыл перайшоў у дзіцяча-юнацкі клуб «Тарпеда-ЗІЛ», выпускніком якога ў выніку і стаў.

Першы прафесійны кантракт падпісаў з футбольным клубам «Масква» ў 16-гадовым узросце[2], аднак гуляў спачатку выключна ў рэзервовай камандзе. У 2004 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Расіі сярод дублюючых складаў. У асноўным складзе «Масквы» Набабкін дэбютаваў 13 ліпеня 2005 года ў матчы 1/16 Кубка Расіі супраць махачкалінскага «Дынама», а першы матч у Прэм’ер-лізе правёў 3 жніўня 2005 года супраць ЦСКА.

ЦСКА[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сезона 2009 года, у якім Набабкін праявіў сябе як адзін з лідараў «Масквы», Кірыл падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе армейцаў ён у першым жа сезоне стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату, а ў наступным годзе пераможцам Кубка Расіі.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

1 чэрвеня 2012 года Набабкін дэбютаваў у зборнай Расіі ў матчы супраць зборнай Італіі, які скончыўся перамогай зборнай Расіі з лікам 0:3, адгуляўшы ўвесь матч.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

ЦСКА

Зноскі

  1. Kirill Nababkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Кирилл Набабкин. Gazeta.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]