Аляксандр Анатолевіч Кержакоў
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Анатолевіч Кержакоў | ||||||||||||||||||
Мянушка | Керж | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 лістапада 1982[1][2][…] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Аляксандр Анатолевіч Кержакоў (руск.: Александр Анатольевич Кержаков; нар. 27 лістапада 1982, Кінгісеп, Ленінградская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст (нападнік) і тренэр. Адзін з самых паспяховых футбалістаў у гісторыі Расіі. Выступаў за нацыянальную зборную Расіі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за санкт-пецярбургскі «Зеніт».
У цяперашні час працуе галоўным трэнерам кіпрскага клуба «Карміятыса».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння СДЮШАР «Зеніт» Аляксандр пачаў выступаць за аматарскую каманду «Светагорац» з горада Светагорск. У канцы 2000 года паводле рэкамендацыі Казачэнкі галоўны трэнер «Зеніта» Юрый Марозаў запрасіў Кержакова ў «Зеніт». У новым клубе Кержакоў дэбютаваў 10 сакавіка 2001 года ў матчы 1 тура чэмпіянату Расіі супраць «Ротара» ў Валгаградзе, выйшаў у асноўным складзе і адыграў усю гульню. Амаль адразу атрымаў месца ў асноўным складзе каманды.
28 снежня 2006 года Кержакоў падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Севілья» на 5,5 года. Сума трансферу склала 5 млн еўра[4]. Партнёрамі Аляксандра па нападзе сталі Луіс Фабіяну і Фрэдэрык Канутэ, аднак іграку не заўсёды знаходзілася месца ў складзе. У 2008 годзе Кержакоў вярнуўся ў Расію ў маскоўскае «Дынама», якое ўзначальваў Андрэй Кобелеў, з якім ён разам выступаў за «Зеніт» у 2001 годзе.
16 студзеня 2010 года Кержакоў вярнуўся ў «Зеніт»[5], падпісаўшы кантракт на 4 гады[6]. Сума трансферу склала 6,5 млн еўра.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2002 годзе Алег Раманцаў запрасіў 19-гадовага Кержакова ў зборную Расіі. Дэбют футбаліста ў нацыянальнай камандзе адбыўся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі ў Таліне 27 сакавіка 2002 года.
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У сакавіку 2018 года быў зацверджаны трэнерам юнацкай зборнай Расіі (юнакоў 2001 года нараджэння)[7]. У верасні 2020 года стаў галоўным трэнерам клуба «Том»[8]. Па выніках сезона 2020/21 «Том» заняла апошняе месца ў ФНЛ і засталася ў лізе толькі дзякуючы рашэнню КДК аб пераводзе «Чайкі» ў ПФЛ, а Кержакоў пакінуў клуб.
У чэрвені 2021 года ўзначаліў клуб «Ніжні Ноўгарад», які перад гэтым выйшаў у Прэм’ер-лігу. Пакінуў каманду па закачэнні сезона 2021/22, у якім клуб заняў 11-е месца.
У лютым 2023 года быў прызначаны галоўным трэнерам кіпрскай «Карміятысы»[9].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Расіі: 2010, 2011/2012, 2014/2015
- Пераможца Кубка Расіі: 2010
- Пераможца Суперкубка Расіі: 2011, 2016
- Пераможца Кубка УЕФА: 2007/2008
- Пераможца Кубка УЕФА: 2006/2007
- Пераможца Кубка Іспаніі: 2006/2007
- Пераможца Суперкубка Іспаніі: 2007
- Пераможца Кубка Швейцарыі: 2016
Зноскі
- ↑ Aleksandr Kerzhakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexandr Keržakov // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ ALEXANDER ANATOLYEVICH KERZHAKOV // Argentine Soccer Database
- ↑ Sevilla move for Kerzhakov. UEFA.com
- ↑ «Динамо» объявило о трансфере Кержакова в «Зенит» Архівавана 19 студзеня 2010.. championat.ru
- ↑ Кержаков подписал с «Зенитом» контракт на четыре года Архівавана 19 студзеня 2010.. championat.ru
- ↑ РФС подтвердил назначение Кержакова тренером юношеской сборной России
- ↑ Кержаков возглавил «Томь»
- ↑ Футбол. Александр Кержаков стал главным тренером кипрского клуба "Кармиотисса" (руск.). pressball.by (8 лютага 2023). Праверана 8 лютага 2023.
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Кінгісепе
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі зборнай Расіі па футболе
- Ігракі ФК Светагорац
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Дынама Масква
- Ігракі ФК Цюрых
- Футбольныя трэнеры Расіі
- Трэнеры ФК Том Томск
- Трэнеры ФК Ніжні Ноўгарад
- Трэнеры ФК Карміятыса