Перайсці да зместу

Гарадзейскі цукровы камбінат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзейскі цукровы камбінат
Заснаванне 1959
Краіна
Размяшчэнне
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам[1]
Сайт gsr.by

ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» — прадпрыемства цукровай прамысловасці Беларусі, размешчанае ў пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна.

Вырабляе цукар-пясок з цукровага бураку і цукровага трыснягу-сырцу. Цукар Гарадзейскага камбіната з’яўляецца экалагічна чыстым без аніякіх хімічных дабавак і прымесяў.

Пабудаваны ў 1959 годзе, другі пасля Скідзельскага цукровы завод краіны. У 1997—2000 гадах адбылася маштабная рэканструкцыя. Перарабляе ў суткі да 7300 т цукровага бураку ці 930 т цукру-сырцу. Выпуск у суткі: 1100 т цукру з цукровага бураку ці 900 т з цукру-сырцу.

У 2018 годзе камбінат быў у «чыстых стратах» на 26,7 млн руб., а ўласны капітал прадпрыемства зменшыўся на 20 млн руб.[2]

24 студзеня 2020 года з’явілася інфармацыя пра затрыманне дырэктара камбіната Міхаіла Крыштаповіча[2].

Уключаны ў Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб’ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках Рэспублікі Беларусь.

Зноскі