Гаўсманіт
Гаўсманіт | |
---|---|
Формула | Mn2+Mn23+O4 |
Прымесь | Fe, Zn, Ba, Ca, Mg |
Сінгонія | тэтраганальная |
Колер | карычнева-чорны, шэры |
Колер рысы | карычневы, чырванавата-буры |
Бляск | паўметалічны |
Празрыстасць | празрысты, непразрысты |
Цвёрдасць | 5.5 |
Спайнасць | дасканалая па {001} |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 4,84 г/см³ |
Гаўсманіт на Вікісховішчы |
Гаўсмані́т[1] — мінерал падкласа складаных аксідаў, аксід марганцу . Мае 72,03 % марганцу, 27,97 % кіслароду, прымесі жалеза, цынку, барыю, магнію, кальцыю і інш. Упершыню адкрыты і названы ў 1813[2] годзе нямецкім мінералогам, прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта І. Гаўсманам[1] (J. F. L. Hausmann[3]) і ў 1827 годзе названы ў яго гонар Вільгельмам Хайдынгерам[2] (Wilhelm Karl Haidinger).
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае псеўдаактаэдрычныя крышталі, зярністыя або шчыльныя агрэгаты. Колер карычнева-чорны, шэры. Бляск паўметалічны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Крохкі. Немагнітны. Шчыльнасць 4,84 г/см³. Малекулярная маса 228,81[3].
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Гаўсманіт мае кантактава-метасаматычнае і гідратэрмальнае паходжанне. Уваходзіць у склад марганцавых руд. Сустракаецца разам з радахразітам, піралюзітам, браўнітам, андрадытам, барытам[4].
Радовішчы гаўсманіту маюцца ў Англіі, Аўстраліі, Афрыцы, Бразіліі, Канадзе, ЗША, Намібіі, Казахстане, Расіі, Швецыі.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
- ↑ а б Hausmannite // Mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy (англ.)
- ↑ а б Hausmannite Mineral Data // The Mineralogy Database (англ.)
- ↑ Гаусманнит // Кристаллов.net — Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаўсманіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 93. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гаусманит // Горная энциклопедия. / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гаусманит // Каталог Минералов. Ru (руск.)
- Гаусманнит // Кристаллов.net — Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей (руск.)
- Hausmannite Mineral Data // The Mineralogy Database (англ.)
- Hausmannite // Mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy (англ.)
- Гаусманит // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Архівавана 15 ліпеня 2013. (руск.)