Глушэц у Беларусі
Глушэц для Беларусі — абарыгенны від птушак, прадстаўнік атраду курападобныя. Паляўнічы від.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раней на Беларусі было каля 8000-9000 асобін гэтых птушак. На працягу другой паловы ХХ стагоддзя адбылося прыкладна 10-разовае скарачэнне колькасці заходнееўрапейскага падвіда на тэрыторыі Беларусі, а за першыя дзесяцігоддзі XXI стагоддзя скарачэнне колькасці склала прыкладна 50%. Паколькі глушэц з'яўляецца тайговай, паўночнай птушкай, з прычыны карэкціровак клімату яго колькасць у Беларусі змяншаецца[1].
Сучасная папуляцыя
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць глушца на тэрыторыі Беларусі за перыяд з 2010 па 2019 год (уключна) змянялася ў межах 7900-9100 асобін[2].
Па стане на 1 студзеня 2020 год колькасць глушца склала 8304 асобін (пры аптымальных 25299). Па абласцях: Брэсцкая - 480, Віцебская - 4932, Гомельская - 1122, Гродзенская - 118, Мінская - 1011, Магілёўская - 641. Здабыча 121 (з іх 98 у Віцебскай вобласці). Варта адзначыць, што 101 глушэц здабыты замежнымі паляўнічымі[2].
Дынаміка агульнай колькасці
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка здабычы
[правіць | правіць зыходнік]Утрыманне ў няволі
[правіць | правіць зыходнік]У няволі глушцы жывуць у Магілёўскім заасадзе. У Бярэзінскім запаведніку з 1972 года вывучаецца вальернае ўтрыманне і развядзенне ў няволі. Планавалася стварэнне гадавальніка па развядзенні ў няволі заходнееўрапейскага падвіда глушца ў межах Налібоцкай пушчы[3].
Біялогія
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі нешматлікі аселы від. Водзіцца ў хваёвых і мяшаных сухадольных лясах, радзей на мохавых балотах Паазер’я, Прыпяцкага Палесся, у Белавежскай пушчы. Народная назва на Палессі когут.
Глушэц распаўсюджаны ў краіне нераўнамерна[1]. Часцей за ўсё яго можна сустрэць у паўночных і ўсходніх рэгіёнах[1].
У Беларусі насяляюць два падвіды: заходнееўрапейскі і сярэднерускі[1]. Заходні засяляе заходнюю частку Беларусі да Валожына, Слоніма і Лунінца[4][5]. Далей на ўсход распаўсюджаны сярэднерускі падвід з больш светлай афарбоўкай апярэння, светлым брухам і ўсходнім тыпам песні[3].
Беларуская папуляцыя заходнееўрапейскага падвіда глушца з'яўляецца ядром апошняй ізаляванай раўніннай групоўкі дадзенага падвіда, якая засяляе заходнюю Беларусь, усходнюю Польшчу і Літву[3].
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі знаходзіцца пад аховай. Галоўнымі пагрозамі для яго з'яўляюцца знікненне месцаў пражывання ў сувязі з высечкай лесу, здабычай жывіцы на такавішчах і каля іх, паляванне на самцоў, а таксама драпежнікі, у тым ліку янотападобны сабака[1].
Паляванне
[правіць | правіць зыходнік]Глушца здабываюць па ліцэнзіях у невялікай колькасці.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]У 2020 годзе глушэц быў абраны птушкай года Беларусі, у сувязі з чым на працягу года праводзіліся розныя тэматычныя мерапрыемствы[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е В Беларуси выбрали птицу 2020 года (руск.)
- ↑ а б ГЛУХАРЬ (Tetrao urogallus) Архівавана 11 снежня 2021. (руск.)
- ↑ а б в В Беларуси приступают к разведению глухарей западноевропейского подвида Архівавана 11 снежня 2021. (руск.)
- ↑ J. Domaniewski , Rydzewski, W. Materialy do znajomosci form geograficznych gluszca (Tetrao urogallus Linn.) w Polsce. Acta Ornithologica Musei Zoologici Polonici. 1937. Tom II, Nr5. P. 63-68
- ↑ Tukallo, W. Wspomina o glusze na Polesiu. Lowiec Polski. 1927 , №7-8. P. 391-393
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с.
- Никифоров М. Е., Яминский Б. В., Шкляров Л. П. «Птицы Белоруссии: Справочник-определитель гнезд и яиц» Минск, 1989. −479 с.
- Гричик В. В. «Географическая изменчивость птиц Беларуси (таксономический анализ)». Минск, 2005. −127 с.
- «Охрана окружающей среды в Республике Беларусь, 2010—2014 гг. Статистический сборник». Национальный статистический комитет, 2015 г.
- Гайдук В. Е., Абрамова И. В. «Экология птиц юго-запада Беларуси. Неворобьинообразные : монография». Брест, 2009. −300 с.
- Федюшин А. В., Долбик М. С. «Птицы Белоруссии». Минск, 1967. −521 с.
- Никифоров М. Е., Козулин А. В., Сидорович В. Е. «Охотничьи птицы и звери Белоруссии». Минск, 1991. −240 с.
- Михалевич Р. В., Бурак В. М., Дубенок С. А., Михан О. Н., Ботян Е. А., Захарова О. Л., Баутрель Е. В., Макаревич Н. В. «Состояние природной среды Беларуси: ежегодное информационно-аналитическое издание». Под общей редакцией к.г.н., доц. М. А. Ересько. Минск, 2020. — 101 с.
- Министерство лесного хозяйства Республики Беларусь «Отчет о ведении охотничьего хозяйства за 2019 г.» Минск, 2020. — 6 с.
- Национальный статистический комитет Республики Беларусь «Охрана окружающей среды в Республике Беларусь». Статистический сборник. Минск, 2020. — 203 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Глушэц у Беларусі на Вікісховішчы |
- НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ОХРАНА ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ. Статистический сборник. Минск, 2021
- ГЛУХАРЬ (Tetrao urogallus) Архівавана 11 снежня 2021. (руск.)
- Western Capercaillie | Глушэц Архівавана 11 снежня 2021.