Перайсці да зместу

Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь
Заснаваны 25 ліпеня 1983 г.
Месцазнаходжанне 220050 г. Мінск, вул. Карла Маркса, д.12, каб.11
Адкрыты Аўт.-няд.: 10.00-18.00, пан: вых.
mus-eco.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны ў 1991 г. у Мінску на базе аддзела прыроды Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Налічвае больш за 40 тыс. экспанатаў (1999 г.). Плошча экспазіцыі 350 м². У 6 тэматычных залах (мінералагічны, феналагічны, аховы прыроды, рэкі, азёры, лес) экспанаты расказваюць аб прыродных багаццях, эвалюцыі жывёльнага і расліннага свету ад старажытнасці да нашых дзён. Праводзіць навукова-даследчую работу па ацэнцы сучаснага стану прыроды, стварае па ім банк дадзеных (калекцыі расліннага, жывёльнага свету, мінералагічная, палеанталагічная), прапагандуе экалагічныя веды.

Фонды музея налічваюць больш за 235 тысяч экспанатаў.[1]

  1. Калекцыя рыб
  2. Калекцыя паўзуноў
  3. Калекцыя чэрапаў і костак
  4. Калекцыя павукападобных
  5. Калекцыя ракападобных
  6. Калекцыя грыбоў
  7. Калекцыя матэрыялаў пра вучонага Я. В. Наркевіча-Ёдкі
  8. Калекцыя плакатаў, афіш, улётак па ахове навакольнага асяроддзя
  9. Калекцыя кніг, брашур, часопісаў, буклетаў па ахове навакольнага асяроддзя, «Чырвоныя кнігі» СССР, РСФСР, БССР, РБ
  10. Калекцыя матэрыялаў вучонага-батаніка А. Ф. Флёрава пачатку ХХ стагоддзя
  11. Калекцыя жывапісу
  12. Калекцыя кіно-, фота-, фотадакументаў
  13. Калекцыя птушак
  14. Калекцыя млекакормячых
  15. Аалагічная калекцыя
  16. Калекцыя насякомых
  17. Калекцыя драўняна-хмызняковых і травяністых раслін (гербарныя лiсты)
  18. Калекцыя імхоў і лішайнікаў
  19. Калекцыя насення і шышак
  20. Калекцыя мінералаў
  21. Калекцыя горных парод
  22. Валеанталагічная калекцыя
  23. Калекцыя ваз, дэкаратыўных талерак, чайных сервізаў з выявамі раслін і жывёл
  24. Калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва



Зноскі

  1. Калекцыі Архівавана 24 сакавіка 2012. (руск.)
  • Петрыкаў, А. М. Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь / А. М. Петрыкаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.