Гомельска-Рэчыцкая аперацыя
Гомельска-Рэчыцкая аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна | |||
| |||
Дата | 10 лістапада — 30 лістапада 1943 | ||
Месца | Беларуская ССР, СССР | ||
Вынік | Перамога Чырвонай арміі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Гомельска-Рэчыцкая аперацыя — наступальная аперацыя войскаў Беларускага фронту ў час Другой сусветнай вайны, якая была праведзена 10 лістапада — 30 лістапада 1943 года. У выніку аперацыі савецкія войскі прарвалі абарону ворага ў паласе шырынёй 100 кіламетраў, прасунуліся ў глыбіню на 130 кіламетраў, стварыўшы пагрозу паўднёваму флангу групоўкі арміі «Цэнтр» і ўскладнілі яе ўзаемадзеянне з групоўкай армій «Поўдзень». Пад раніцу 26 лістапада 1943 годзе пасля бязлітасных начных баёў быў вызвалены горад Гомель.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Наступленне на напрамку галоўнага ўдару з плацдарма на заходнім беразе Дняпра пачалося 10 лістапада каля мястэчка Лоеў, 11 лістапада дзеля ўзмацнення ўдару падключыліся танкавы і кавалерыйскі карпусы. Савецкія войскі вялі барацьбу за пашырэнне пацдарму на правым беразе Дняпра. 13 лістапада былі вызвалены Холмеч, Дварэц, Краснаполле і Артукі; 15 лістапада былі вызвалены Дземяхі — так былі перарэзаны камунікацыі ворага па чыгуначных і шашэйных шляхах з Гомеля ў Калінкавічы. 16 лістапада
16 лістапада да савецкіх войскаў перайшлі вёскі і чыгуначная станцыя Бабічы.
17 лістапада савецкія войскі занялі Рабуса і Азершчыну. У гэты ж дзень распачаліся баі на ўскрайку Рэчыцы.
Савецкія танкісты першымі прарваліся да цэнтра горада з поўначы, іх падтрымлівалі падраздзяленні 194-й стралковай дывізіі. З паўднёвага ўсходу рухаўся 42-і стралковы корпус Чырвонай арміі.
17 лістапада 1943 года старшына 3-га батальёна 954-га палка А. Марозаў вывясіў на будынку Рэчыцкага педагагічнага вучылішча чырвоны сцяг.
Быў ліквідаваны ачаг супраціўлення ворага ў раёне чыгуначнага вакзала. На працягу двух сутак немцы спрабавалі вярнуць пад свой кантроль чыгуначную станцыю, але гэта ім не дазволілі зрабіць байцы 2-га стралковага батальёна 954-га стралковага палка.
Нямецкія войскі адступілі на паўднёва-ўсходнюю ўскраіну горада, паспрабаваўшы замацавацца ў прамысловай зоне горада і ўтрымаць чыгуначны мост праз Дняпро, які звязваў іх з гомельскай групоўкай. Але чырвонаармейцы здолелі паспяхова адбіць контратакі ворага, выратаваць ад знішчэння замініраванныя аб'екты, а потым, пераадолеўшы лютае супраціўленне гітлераўцаў, 21 лістапада здолелі захапіць і сам мост.
Ноччу 18 лістапада войскі 65-й арміі Батава перарэзалі чыгуначную ветку Калінкавічы—Гомель. Дзве стралковыя дывізіі і дзве танкавыя брыгады корпуса Панова накіраваліся ў тыл немцаў, што змусіла іх спехам пакінуць Рэчыцу. Апошні ачаг супраціву ў раёне чыгуначнага вакзала ўдалося хутка знішчыць. Ужо а 4 гадзіны раніцы горад быў цалкам вызвалены.
Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Рэчыцы, загадам ВГК была абвешчана падзяка і вечарам 18 лістапада ў Маскве быў дадзены салют 12 артылерыйскімі залпамі са 124 гармат. Гэта быў першы салют за вызваленне гарадоў на тэрыторыі Беларускай ССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Развіваючы поспех, 48-я армія часткай сіл фарсіравала Бярэзіну каля яе ўпадзення ў Дняпро і замацавалася на плацдарме на поўдні ад Жлобіна. Пераследуючы ворага войскі 61-й арміі Бялова набліжаліся да Мазыра. Абарона праціўніка была прарвана на працягу 120 кіламетраў. Нямецкія войскі распачалі спробу контратакаваць. Ноччу з 18 на 19 лістапада немцы, выкарыстоўваючы 20 танкаў T-IV, T-V («пантэры») і T-VI («Тыгры»), якія падтрымлівала 192-я пяхотная дывізія, уварваліся ў вёску Каравацічы, адкінулі абарону 172-й стралковай дывізіі. Нямецкія танкі дайшлі да цэнтра вёскі, дзе завязалі бой з 41-й артбрыгадай РГК. 161-ы танкавы полк, які займаў зыходныя пазіцыі паміж Краснай Дубровай і Каравацічамі, у 10 гадзін 30 хвілін 19 лістапада па сігналу залпа палка РС, які знаходзіўся ў Цішкаўцы, у складзе 22 машын Т-34 і Т-70 праз урочышча Апсаншчына ўварваўся ў размяшчэнне ворага двума эшэлонамі. Немцы, спыненыя ў Каравацічах моцным супрацьтанкавым агнём і сіламі супрацьтанкавай дывізіі, павярнулі назад і сышліся з савецкімі артылерыстамі.
Два дні працягваўся кровапралітны бой у Каравацічах, які перайшоў у рукапашную схватку. Абодва бакі панеслі цяжкія статы ў тэхніцы і жывой сіле. Але контрудар праціўніка поспеха не меў і быў адбіты.
21 лістапада была вызвалена вёска Горваль, савецкія войскі ўвайшлі ў тыл групоўкі нямецкіх войскаў, што абаранялася ў Гомелі.
22 лістапада войскі 11 і 63 арміі прарвалі абарону ворага ў раёне Касцюкоўкі і выйшлі да чыгункі Гомель—Жлобін і шашы Гомель—Магілёў. Між тым войскі 50-й і 3-й армій перайшлі ў наступ з паўночнага боку Жлобіна, вызвалілі Прапойск (цяпер — Слаўгарад), Карму, Журавічы і 25 лістапада падыйшлі да Дняпра ў раёне Новага Быхава і ахапілі Гомель з поўначы.
У вечары 25 лістапада войскі Беларускага фронту з трох бакоў падыйшлі да Гомеля. Пагроза акружэння прымусіла гітлераўцаў ноччу 26 лістапада пачаць адвод сваіх войскаў з міжрэчча Сожа і Дняпра. Часці немцаў, якія адыходзілі, спрабавалі накіравацца да Рэчыцы, каб аб'яднацца з рэшткамі рэчыцкай групоўкі, але іх сустрэлі войскі 48-й арміі.
Раніцай 26 лістапада 1943 года ў Гомель увайшлі часткі 217-й стралковай дывізіі (камандзір — палкоўнік Масонаў) і 96-й стралковай дывізіі (палкоўнік Ф. Булатаў). Адначасова з паўднёва-ўсходняга накірунка ў горад увайшлі часці 7-й стралковай дывізіі (палкоўнік Д. Вераб'ёў) і 102-й стралковай дывізіі (генерал-маёр А. М. Андрэеў).
Раніцай, яфрэйтар Міхаіл Васільеў усталяваў сцяг вызвалення на будынку гарадской электрастанцыі, а літсупрацоўнік газеты «Сцяг Саветаў» 11-й арміі Рыгор Кірылюк — на пажарнай каланчы. Да 30 лістапада савецкія войскі выйшлі на рубеж Чавусы—на захад ад Петухоўкі—на поўдзень ад Новага Быхава—Патапаўка—Гамза—Прудок (у цэлым: Чавусы—усходней Новага Быхава—усходней Рагачова і Мазыра—паўднёвей Ельска).
У Маскве быў праведзены салют 20-ю залпамі з 224-х гармат войскам Беларускага фронту, якія вызвалілі першы абласны цэнтр Беларусі, важнейшы вузел чыгуначных дарог і магутны апорны пункт праціўніка на Палескім накірунку.
Паспяховаму правядзенню аперацыі ў значнай ступені спрыялі партызаны Беларусі, якія наносілі ўдары па эшалонам ворага, якія адступалі, разбуралі чыгуначныя пуці, вялі разведку.
За выдатнасці ў баях падчас вызвалення Гомеля і Рэчыцы 23 воінскіх злучэння і часці атрымалі ганаровае найменне «Гомельскія» і 22 «Рэчыцкія».
Вынікі аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку Гомельска-Рэчыцкай аперацыі войскі Беларускага фронту прадвінуліся на 130 км, стварышы пагрозу акружэння паўднёвага фланга групы армій «Цэнтр» і парушыўшы яе ўзаемадзеянне з групай армій «Поўдзень». Вызвалілі буйны абласны цэнтр горад Гомель і вялізныя тэрыторыі Беларусі, а таксама спрыялі поспеху 1-га Украінскага фронту ў прадвіжэнні на кіеўскім накірунку. Скаваны войскамі Беларускага фронту, праціўнік не змог перабросіць на кіеўскі напрамак ніводнай дывізіі. Дзякуючы гэтаму, пасля трох няўдачных спроб 1-га Украінскага фронту вызваліць Кіеў з паўднёвага плацдарма, 6 лістапада сталіца УССР была вызвалена ўдарам з паўночнага плацдарма. Развіваючы поспех, 12 лістапада 1943 года 1-ы Украінскі фронт вызваліў і Жытомір, які трохі пазней быў страчаны ў выніку контрнаступлення праціўніка, пасля чаго К. К. Ракасоўскі ў якасці прадстаўніка стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання адбыў да М. Ф. Ватуціна ў штаб 1-га Украінскага фронту[3].
Тым часам, войскі Беларускага фронту вялі баі мясцовага значэння, паляпшаючы сваё зыходнае становішча, і рыхтуючыся да кідка праз Дняпро[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гриф секретности снят: Потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военных конфликтах: Стат. исслед./ Г. Ф. Кривошеев, В. М. Андроников, П. Д. Буриков. — М.: Воениздат, 1993. С. 370. ISBN 5-203-01400-0
- ↑ Human Losses in World War II Heeresarzt 10-Day Casualty Reports per Army/Army Group, 1943 (BA/MA RW 6/556, 6/558)
- ↑ а б [1](недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).