Гомельскі павет
Гомельскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Магілёўская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Гомель | ||
Дата ўтварэння | 1777 | ||
Дата скасавання | 8 снежня 1926 | ||
Насельніцтва | 224 723[1] (1 897) | ||
Плошча | 4 719,4 вёрст² | ||
Гомельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 1773-77 і 1852—1926 гадах. Утвораны 22 ліпеня 1773 г. ў складзе Рагачоўскай правінцыі пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — Гомель. 22 сакавіка 1777 г. ў сувязі з пераносам цэнтра павета ў мястэчка Беліца пераўтвораны ў Беліцкі павет. Адноўлены ў складзе Магілёўскай губерні ў 1852 г. пасля пераносу цэнтра павета ў Гомель. Плошча складала 4719,4 квадратных вёрст, насельніцтва дасягала 224,7 тысяч чалавек (1897).
З 26 красавіка 1919 года ў складзе Гомельскай губерні. Скасаваны 8 снежня 1926 года, яго тэрыторыя ўключана ў Гомельскую акругу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 224 723 чалавек, у тым ліку ў Гомелі — 36 775 чал.
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[2]:
- беларусы — 166 471 чал. (74,1 %),
- яўрэі — 32 363 чал. (14,4 %),
- рускія — 21 723 чал. (9,7 %),
- палякі — 2301 чал. (1,0 %),
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У 1917 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей:
- Веткаўская,
- Вылеўская,
- Гомельская,
- Дзятлавіцкая,
- Кармянская,
- Маркавіцкая,
- Насовіцкая,
- Пакалюбіцкая,
- Палеская,
- Папоўская,
- Покацкая,
- Рудзянецкая,
- Рэчкаўская,
- Стараюркавіцкая,
- Стаўбунская,
- Целяшоўская,
- Чабатовіцкая,
- Чырванабудская;
- а таксама 3 гарады і 7 мястэчак.
У 1923 г. воласці былі ўзбуйнены, іх стала 8:
- Веткаўская,
- Гомельская,
- Добрушаская,
- Дзятлавіцкая,
- Насовіцкая,
- Свяцілавіцкая,
- Уваравіцкая,
- Чырванабудская.
Ураднікі павета
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Еўдакім Раманаў (1855—1922) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гомельскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).