Гранд-канал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панарама Гранд-канала з моста Рыальта
Гранд-канал уначы

Гранд-канал або Вялікі канал (італ.: Canal Grande) — самы вядомы канал Венецыі, пры гэтым каналам у строгім разуменні не з'яўляецца: гэта не штучна пракапанае ўтварэнне, а былы дробны праліў паміж астравамі лагуны, адным з якіх з'яўляецца Рыальта.

Мабыць з-за канала першапачаткова востраў і назвалі Рыальта. Лацінскае rivus altus, гэта значыць «глыбокая пратока», мадыфікавалі ў назву. З'яўляецца адной з галоўных транспартных артэрый горада.

Пачынаючыся з лагуны каля вакзала, канал праходзіць праз увесь горад, паўтараючы перавернутую літару S і сканчаецца, злучаючыся з каналам Сан-Марка і каналам Ла-Джудэка ля будынка мытні.

Даўжыня канала складае 3800 метраў, шырыня — ад 30 да 70 метраў, глыбіня — каля 5 метраў.

Набярэжных у канала практычна няма, іх замяняюць фасады дамоў, якія выходзяць на канал. Гэтыя дамы, як правіла, пабудаваныя на палях, пры гэтым маюць два выхады — на сушу і на ваду.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]