Грыф-1
Грыф-1 | |
---|---|
Тып | беспілотны лятальны апарат |
Распрацоўшчык |
КБ «Індэла» (асноўная распрацоўка) ААТ «Агат-сістэмы кіравання» (элементы інтэграцыі і комплексу) |
Вытворца | 558-ы авіяцыйны рамонтны завод |
Першы палёт | 2012 |
Эксплуатанты | Беларусь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Грыф-1» — беларускі тактычны беспілотны лятальны апарат, сумеснай распрацоўкі КБ «Індэла», ААТ «Агат—сістэмы кіравання» і ААТ «Авіярамонтны завод 558».
Можа выкарыстоўвацца ў складзе беспілотнага авіяцыйнага комплексу «Грыф-100» па 3—6 адзінак[1].
Распрацоўка і выпрабаванні
[правіць | правіць зыходнік]Над стварэннем дрона працавалі адразу тры прадпрыемствы:
- КБ «Індэла» — непасрэдна адказвала за распрацоўку беспілотнага апарата;
- ААТ «Агат—сістэмы кіравання» — распрацавала асноўныя элементы інтэграцыі і комплексу;
- ААТ «Авіярамонтны завод 558» — занялося пробнай і масавай вытворчасцю.
Беспілотнік рыхтаваўся па замове Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.
21 лютага 2012 года на ваенным аэрадроме Баранавічы, на лётным полі былі праведзены першыя тэставыя палёты. Спецыялісты тэставалі ўзлётна-пасадкавыя характарыстыкі, устойлівасць і кіравальнасць ў паветры. Першыя пробныя палёты пацвердзілі добрыя аэрадынамічныя паказчыкі планера.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]«Грыф-1» распрацаваны як двухбалачны планер з ужываннем кампазітных матэрыялаў. Узлёт ажыццяўляецца па тыпу самалёта з роўнай паверхні або з катапульты. Пасадка можа быць звычайнай або, у выпадку аварыі, пры дапамозе парашута. Таксама ёсць некалькі варыянтаў кіравання: уручную з зямлі або па раней зададзеных параметрах ў бартавым абсталяванні. Беспілотнік прызначаны для дзейнасці ў любы час сутак незалежна ад кліматычных умоў.
Дрон абсталяваны оптыка-электроннай сістэмай назірання, з магчымасцю змены тыпу карыснай нагрузкі па патрабаванні заказчыка (устаноўка лазернага далямера, мэтапаказальніка, апаратуры рэтрансляцыі і г.д.).
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня — 3,99 м; вышыня — 1 м; маса пустога — 120 кг, поўнага — 170 кг; тып рухавіка — 1 ПД; максімальная хуткасць — 160 км/г, крэйсерская — 130 км/г; далёкасць палёту — 100 км; працягласць — 8 ч.
Функцыянал
[правіць | правіць зыходнік]«Грыф-1» прызначаны для розных задач, у тым ліку:
- разведка (тапаграфічная, радыётэхнічная, метэаралагічная і радыёлакацыйная) або назіранне;
- выяўленне і распазнаванне наземных і надводных аб’ектаў;
- вытворчасць радыёэлектронных перашкод.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беспилотный летательный аппарат «Гриф-1» Архівавана 19 ліпеня 2022. на сайте Государственного военно-промышленного комитета.
- Гриф-1 на Avia.pro.
- ↑ Александр Алесин Белорусские беспилотные летательные аппараты: этапы развития и перспективы (Часть 1) // Мінскі дыялог. — 2023. — 11 верасня — № 20.