Гіпація Александрыйская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіпація Александрыйская
стар.-грэч.: Ὑπᾰτία
Дата нараджэння каля 360
Месца нараджэння
Дата смерці сакавік 415
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Theon of Alexandria[d]
Род дзейнасці матэматык, філосаф, астраном, пісьменніца, вынаходніца
Навуковая сфера астраномія, матэматыка, механіка і філасофія
Вядомыя вучні Synesius of Cyrene[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гіпація Александрыйская, таксама Іпація Александрыйская (стар.-грэч.: Ὑπᾰτία ἡ Ἀλεξάνδρεῖα; 370(?) — 415) — жанчына-вучоны грэчаскага паходжання, філосаф, матэматык, астраном, астролаг. Выкладала ў Александрыі; схаларх Александрыйскай школы неаплатанізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю Гіпація атрымала пад кіраўніцтвам свайго бацькі, Тэона Александрыйскага, які належаў да ліку вучоных Александрыйскай школы.

Каля 400 года Гіпація была запрошаная чытаць лекцыі ў Александрыйскай школе, дзе заняла адну з вядучых кафедраў — кафедру філасофіі. Выкладала філасофію Платона і Арыстоцеля; таксама выкладала матэматыку, займалася вылічэннем астранамічных табліц. Напісала каментары да сачыненняў Апалонія Пергскага і Дыяфанта Александрыйскага, якія да нас не дайшлі.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Гіпація прымала ўдзел у Александрыйскай гарадской палітыцы, маючы ўплыў на кіраўніка горада, прэфекта Орэста. Гэта акалічнасць выклікала пастаянныя спрэчкі з біскупам Кірылам (пасля кананізаваным), таму хрысціянская абшчына лічыла Гіпацію вінаватай ва ўзнікла ў выніку смута. У 415 годзе група егіпецкіх хрысціян, прыхільнікаў епіскапа Кірылы, напала на Гіпацію і забіла яе.

Хрысціянскі гісторык Сакрат Схаластык віну ў смерці Гіпаціі ўскладае на «нейкага Пятра»:

Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Гіпація, як лічыцца, вынайшла або ўдасканаліла некаторыя навуковыя прылады: дыстылятар (прыбор для атрымання дыстыляванай вады), арэометра (прыбор для вымярэння шчыльнасці вадкасці), астралябію (інструмент для астранамічных вымярэнняў, удасканаліўшы астралабон Клаўдзія Пталамея) і планісферу (плоскую рухомую карту неба).

Многія работы, якія прыпісваюцца Гіпаціі, як лічыцца, напісаныя ў супрацоўніцтве з яе бацькам Тэонам. Найбольш вядомыя працы:

  • каментар да 13-й кнігі «Арыфметыкі» Діяфанта;
  • рэдакцыя трэцяй кнігі каментарыяў Тэона да «Альмагесту» Пталамея;
  • рэдакцыя каментарыяў Тэона да «Пачаткаў» Эўкліда;
  • каментары да «Конікаў» Апалонія Пергскага;
  • «Астранамічны канон».