Перайсці да зместу

Дзяніс Васілевіч Лісейчыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Васілевіч Лісейчыкаў
Дата нараджэння 4 верасня 1979(1979-09-04) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2009)
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Дзяні́с Васі́левіч Лісе́йчыкаў (нар. 4 верасня 1979, в. Дзяніскавічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык і архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2009).

Скончыў у 1996 годзе СШ № 7 г. Баранавічы, у 2001 годзе — гістарычны факультэт БДУ, у 2002 годзе — магістратуру БДУ са ступенню магістра гуманітарных навук, у 2006 годзе — аспірантуру пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

У 2009 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі абараніў дысертацыю на ступень кандыдата гістарычных навук (навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук Валянціна Васільеўна Яноўская) па спецыяльнасці 07.00.02 «Айчынная гісторыя» (абаронена 15 красавіка 2009 года, зацверджана 4 лістапада 2009 года).

З 2002 года па красавік 2022 года працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: загадчыкам аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі (з 2009), намеснікам дырэктара (2012—2022).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: гісторыя ўніяцкай царквы XVI—XIX стагоддзяў, штодзённае жыццё парафіяльнага святарства, канфесійныя архівы Вялікага Княства Літоўскага, генеалогія.

Лаўрэат прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2013), узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча (2015)[1].

  • Гербоўнік беларускай шляхты. — Т. 2. — Мн.: НАРБ, 2007. — 672 с. (у суаўтарстве).
  • Штодзеннае жыцце уніяцкага парафіяльнага святарства беларуска-літоўскіх зямель (1720—1839 гг.): дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук / Лісейчыкаў Дзяніс Васілевіч; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: [б. в.], 2008. — 283 с.: іл., табл.
  • Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.: зборнік дакументаў / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.
  • Витебская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1802—1917) — Мн.: БелНИИДАД, 2009. — 524 с. (у суаўтарстве).
  • Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720—1839 гг. / Дзяніс Лісейчыкаў; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мн.: Медысонт, 2011. — 195, [2] с.: іл., факсім., табл.
  • Завещания униатских иерархов киевской митрополии XVII и XVIII вв. как пример религиозной культуры общества Речи Посполитой. — Люблин: Издательство Люблинского католического университета Иоанна Павла II, 2013. — 126 с. (у суаўтарстве).
  • Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596―1839 гг. / Дзяніс Лісейчыкаў; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск : Беларусь, 2015. — 717, [2] с., [16] л. іл. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1138-8[2]
  • Другія Саветы: Асаблівасці палітычнага жыцця Ляхавіччыны // Terra Historica. — Мн., 2002. — № 1. — С. 64—77.
  • Беларускамоўныя дакументы ў справаводстве ўніяцкай царквы першай трэці XIX ст. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. — Вып. 3. — Мн.: НГАБ, 2005. — С. 66—73.
  • Візіты і інвентары ўніяцкіх храмаў Беларусі як крыніца па гісторыі штодзённасці (паводле матэрыялаў НГАБ) // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Вып. 6. — Мн.: БелНДІДАС, 2005. — С. 94—101.
  • Плябанская гаспадарка ўніяцкага святара ў Беларусі ў XVIII ст. // Весці Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — № 5. — Ч. 2. — Мн.: Беларуская навука, 2005. — С. 44—46.
  • Бенефіцыяльныя сваяцкія кланы ўніяцкай царквы на Беларусі ў XVIII — першай трэці XIX стст. // Історія релігій в Україні. Науковий щорічник. — Львів: Логос, 2006. — С. 365—373.
  • Схаваныя ўніяцкія прыходы Пінскага павета канца XVIII — першай трэці XIX стст. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. — Вып. 4 — Мн.: НГАБ, 2006. — С. 117—129.
  • Культ цудатворных абразоў і змаганне з рэшткамі народных вераванняў ва ўніяцкіх парафіях Беларусі XVIII — пач. XIX стст. // Історія релігій в Україні. Науковий щорічник. — Львів: Логос, 2007. — С. 565—572.
  • Мінская гімназія і дзейнасць парафіяльнай школы ў мястэчку Божына Ігуменскага павета // Знакамітыя мінчане: матэрыялы беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 17 лістапада 2007 г.; materiały Białorusko-Polsiej konf. nauk., Mińsk, 17 listopada 2007 / рэдкал. А. Ф. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Ф. Вялікі і З. Вініцкі. — Мн.: Выд. В. Хурсік, 2007. — С. 199—206.
  • Пратаколы генеральнай візітацыі ўніяцкіх цэркваў Кіеўска-Віленскай епархіі 1680—1682 гг. у фондах НГАБ // Rocznik Instytuty Europy Środkowo-Wschodniej; red. J. Kłoczowski, A. Gil. — Rok (5) 2007. — Lublin. — S. 123—138.
  • Фарміраванне кнігазбораў пры ўніяцкіх цэрквах Беларусі ў XVIII ст. // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. науч. ст. — Вып 4 (9). — Мн.: РИВШ, 2007. — С. 81—85.
  • Фрагмент асабістага архіва прафесара Полацкай духоўнай семінарыі Адама Тамковіда // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Вып. 7. — Мн.: БелНДІДАС, 2007. — С. 140—150.
  • Метрычныя кнігі ўніяцкіх цэркваў Беларусі XVIII  ст.: асаблівасці складання і захаванасці // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы юбілейнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. (Мінск, 8 ліпеня 2008 г.) — Мн.: НАРБ, 2008. — С. 94—101.
  • Фарміраванне сваяцкіх саюзаў сярод уніяцкага святарства беларуска-літоўскіх земляў у XVI—XIX ст. // Studia i materiały do dziejów chrześcijaństwa wschodniego w Rzeczypospolitej. — T. 5. — Studia z dziejów i tradycji metropolii kijowskiej XII—XIX wieku. — Red. A. Gil. — Lublin, 2009. — S. 121—136.
  • Мітрапаліт Іосіф Вельямін-Руцкі і яго тастамент // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах / Укладальнік А. І. Фядута. — Вып. 2. — Мн.: Лімарыус, 2010. — С. 33—49.
  • Фарміраванне сеткі ўніяцкіх парафій на тэрыторыі «Тураўскай епархіі» ў 1596—1795 гг. // Kościoł unicki w Rzeczypospolitej / Red. W. Walczak. — Białystok, 2010. — S. 93—112.