Перайсці да зместу

Доўгае (возера, Глыбоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 172,6 м
Даўжыня 6 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 2,19 км²
Аб’ём 0,04317 км³
Даўжыня берагавой лініі 14,9 км
Сярэдняя глыбіня 53,7 м
Гідралогія
Салёнасць 0,24—0,25 ‰
Празрыстасць да 5 м
Басейн
Плошча вадазбору 30,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць Шоша
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Доўгае возера (Беларусь)
Доўгае возера
Доўгае возера
Доўгае возера (Віцебская вобласць)
Доўгае возера
Доўгае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

До́ўгае во́зера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці (басейн ракі Шошы). Найглыбейшае возера Беларусі (да 53,7 м)[1].

Плошча паверхні возера — 2,19 км², даўжыня каля 7 км, найбольшая шырыня 0,7[2] км, сярэдняя — 0,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 53,7 м, сярэдняя 16,6 м. Аб’ём вады 43,17 млн м³, плошча вадазбору 30,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 10 метраў на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе да 25—30 метраў у астатняй частцы. Схілы стромкія, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія Доўгага возера звілістая, даўжынёй 14,9 км. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Падводная частка катлавіны мае стромкія схілы. Літаральная зона вузкая. Ложа возера з глыбіні 3 м мае карытападобную форму. Уздоўж сярэдзіны возера маецца некалькі глыбокіх упадзін. Зона мелкаводдзя пясчаная і пясчана-галечная, месцамі з валунамі. У глыбакаводнай частцы дно глеістае, у залівах пакрыта сапрапелем.

Упадаюць ручаі з азёр Свядава і Псуя, выцякае ручай у возера Шо.

Возера Доўгае мезатрофнае, слабапраточнае. Возера зарастае слаба. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласць да 25 метраў ад берага, месцамі адсутнічае. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 5—7 метраў.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, мянтуз, лінь, сняток і іншыя віды рыб. Адзначаны рачок лімнакалянус (рэліктавы від ледавіковага перыяду)[2]. На возеры і навакольнай тэрыторыі створаны гідралагічны заказнік «Доўгае»[3]

  1. Блакітная кніга…
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. Гидрологические заказники Архівавана 27 снежня 2013. (руск.)