Перайсці да зместу

Дубасна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дубасна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 29 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246812025
Дубасна на карце Беларусі ±
Дубасна (Беларусь)
Дубасна
Дубасна (Магілёўская вобласць)
Дубасна

Дуба́сна[1] (трансліт.: Dubasna, руск.: Дубасно) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Лютненскага сельсавета[2].

Назва Дубасна ад назвы аднайменнай ракі, на якой вёска паўстала. Рачная назва фіксуецца таксама як Шатанаўка (Шаталаўка)[3].

Поўны адпаведнік — рачная назва Дубосьня (варыянт назвы ракі Добасны на дняпроўскім правабярэжжы, працякае паміж Бабруйскам і Рагачовам)[4].

Корань Dub- ад літоўскага dubti «ўгінацца», duburys «рачны вір (паглыбленае, „увагнутае“ месца)». З ім літоўскія гідронімы тыпу Dubė, Dubis, Dubija, Dubinga, Dubysa[5].

Корань пашыраны гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў назвах задзвінскага возера Мядзесна, дзвінскай ракі Лужасна, дняпроўскіх рэк Опісна (< *Apesna), Нерасна, Турасна[6].

Гэты пашыральнік прысутны і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[7].

Назва матываваная асаблівасцямі рэчышча (яго глыбіні) і значыла «Глыбокая (рака)».

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.
  3. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 112.
  4. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 40.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 93.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  7. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.