Ежы Іваноўскі
Ежы Іваноўскі | |
---|---|
польск.: Jerzy Iwanowski руск.: Юрий Леонардович Ивановский | |
Нараджэнне |
10 лютага 1878[1] |
Смерць |
28 сакавіка 1965[1] (87 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Іваноўскія |
Бацька | Леанард Іваноўскі |
Маці | Ядвіга з Райхеляў[d] |
Дзеці | Ванда Леапольд[d] |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юры (Ежы) Івано́ўскі (польск.: Jerzy Iwanowski; 10 лютага (29 студзеня) 1876, Краснае, Варонежскай губерні — 28 сакавіка 1965, Пэнлеі, Вялікабрытанія) — польскі палітык, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава, Тадэвуша, Алены і Станіслава Іваноўскіх. У дзяцінстве часта бываў у радавым фальварку Лябёдка, што ў Лідскім павеце (цяпер у межах вёскі Галавічполе, Шчучынскі раён).
Юры Іваноўскі cкончыў гімназію ў Варшаве (1895) і Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу (1901). Падчас вучобы ўдзельнічаў у Польскім коле народнай асветы і Польскай партыі сацыялістычнай (ППС) . У маі 1901 прымаў удзел у падрыхтоўцы ўцёкаў Ю. Пілсудскага з псіхіятрычнага шпіталя ў Пецярбургу. У 1901-03 функцыянер ППС у Чэнстахове, Заглэмбі-Дамброўскім і Варшаве. У студзені 1903 арыштаваны, падчас вобшуку паліцыя сканфіскавала ў яго першы нумар бюлютэня «Свабода», які быў надрукаваны ў Лябёдцы. Сядзеў Іваноўскі ў Варшаўскай цытадэлі, адкуль вызвалены пад заклад, а ў студзені 1904 сасланы на 4 гады ў Наўгародскую губерню. Падчас амністыі 1905 выйшаў на волю, працаваў у ППС у Вільні, зноў быў арыштаваны.
Пасля вызвалення ў 1907 Ю. Іваноўскі працаваў у Маскве і Пецярбургу. Быў членам праўлення беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца».
У 1909 Ю. Іваноўскі выехаў у Кітай, у 1918 вярнуўся на радзіму. Займаў адказныя пасады ў польскім урадзе. У 1918-19 міністр прамысловасці і гандлю ва ўрадзе Ю. Марачэўскага і міністр працы і грамадскага забеспячэння ва ўрадзе I. Падэрэўскага. 3 кастрычніка 1920 да студзеня 1921 дарэктар дэпартамента замежных спраў у Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы. Да 1930 дзейнічаў у Таварыстве польскіх механікаў. У 1930-35 — сенатар Польшчы.
У 1930 годзе ўспадкаваў палову Галавічполя (другая палова належала Вадэйкам). Пасля Юры (Ежы) Іваноўскі пабудаваў новы дом на месцы згарэлага строга драўлянага, а спраектаваў яго беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі (гэтую пабудову пазней называюць «домам Вадэйкаў»)[2]. Адначасова з пабудовай дома Ежы Іваноўскі пасадзіў новы сад на 10 га.
Напачатку Другой сусветнай вайны Ежы Іваноўскі служыў падпалкоўнікам Заходняга Войска Польскага. Не пазней 11 верасня 1939 года пакінуў Варшаву, накіраваўся ў Румынію, адтуль — у Францыю і Вялікабрытанію, дзе падзяліў лёс новай польскай эміграцыі. Пасля вайны — дзеяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі, старшыня Лігі незалежнасці Польшчы (1950-55).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Ежы Іваноўскі меў трох жонак: Казіміру Зямніцкую (1880—1967), Мілабедзка-Гарчынскую (1878-?), Зоф’ю Газдзенскую (1913—1979).
У шлюбе з Казімірай з Зямніцкіх меў дачку Ванду Ядвігу (1920—1977), якая стала літаратурным крытыкам, доктарам грамадазнаўства, дзеячам дэмакратычнай апазіцыі ў пасляваеннай Польшчы.
Зноскі
- ↑ а б Jerzy Iwanowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ nashaniva.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. — Мн., 2006. ISBN 985-6530-40-7.
- Лаўрэш Л. Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Ridero, 2024. 196 с.
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Новахапёрскім павеце
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ва Уэльсе
- Пахаваныя ў Варшаве
- Іваноўскія
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Палітыкі Сярэдняй Літвы
- Палітыкі Польшчы
- Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці