Еўрапейскі інвестыцыйны банк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўрапейскі саюз
Сцяг Еўропы

Гэты артыкул — частка серыі:
«Палітычнае ўпарадкаванне
Еўрапейскага саюза
»

Еўрапейскі інвестыцыйны банк — дзяржаўная фінансава-крэдытная ўстанова Еўрапейскага саюза для фінансавання развіцця адсталых еўрапейскіх рэгіёнаў у форме доўгатэрміновых крэдытаў. Створаны ў 1958 годзе з мэтай прадастаўлення крэдытаў для будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў, якія ўяўляюць цікавасць для краін ЕС. Статутны капітал фарміруецца з узносаў краін-удзельніц і складае 232.393.000.000 еўра. ЕІБ з'яўляецца юрыдычнай асобай. Яго членамі з'яўляюцца дзяржавы - члены Супольнасці. Заданне ЕІБ складаецца ў спрыянні "пастаяннаму і збалансаванаму развіццю агульнага рынку ў інтарэсах Супольнасці". Для дасягнення гэтай мэты ён выкарыстоўвае як рэсурсы рынку капіталаў, да якіх мае доступ, так і ўласныя рэсурсы. Банк прадастаўляе крэдыты і гарантыі для рэалізацыі такіх праектаў:

  • па развіццю слабаразвітых рэгіёнаў;
  • накіраваных на мадэрнізацыю або пераўтварэнне прадпрыемстваў або на развіццё новых відаў дзейнасці, якія спрыялі прагрэсу ў стварэнні агульнага рынку;
  • якія складаюць агульны інтарэс для некалькіх дзяржаў-членаў, якія за сваім аб'ёмам або прыродай не могуць быць цалкам фінансава асобнымі дзяржавамі-членамі.


Кіруючыя органы Еўрапейскага інвестыцыйнага банка — Савет кіраўнікоў, Дырэктарат і Кіраванне. У Савет кіраўнікоў уваходзяць міністры фінансаў краін ЕС. Ён вызначае агульную крэдытную палітыку, разглядае і зацвярджае гадавыя балансы, уносіць змены ва ўстаўны капітал. Дырэктарат прымае рашэнне пра падаванне крэдытаў і гарантый пры прыцягненні сродкаў, вызначэнні адсоткавых ставак. Аператыўнае кіраўніцтва ажыццяўляюць прэзідэнт і пяць яго намеснікаў. Месцазнаходжанне Еўрапейскага інвестыцыйнага банка — Еўрапейскі квартал Люксембурга.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]