Перайсці да зместу

Жаўтушка шафранавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жаўтушка шафранавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Colias croceus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  72248
EOL  171010

Жаўтушка шафранавая (Colias croceus) — дзённы матылёк з роду жаўтушкі (Colias).

Відавы эпітэт croceus паходзіць ад лац.: Crocus — шафран, шафранавы колер, то ёсць ярка-жоўты.

Colias croceus f. helice
пад крылом

У самца даўжыня пярэдняга крыла 23-27 мм. Крылы зверху ярка-аранжавыя, «шафранавыя». Пярэдняе крыло зверху з шырокай чорнай аблямоўкай, якая ў прывяршынавай вобласці перасечана светлымі жылкамі, і чорнай авальнай дыскальнай плямай. Задняе крыло зверху з чорнай аблямоўкай, перасечанай светлымі жылкамі, і інтэнсіўным шэрым налётам, на фоне якога вылучаецца буйная памяранцавая падвойная дыскальная пляма. Бахромка крылаў ружовая.

У самкі даўжыня пярэдняга крыла 24-28 мм. Крылы зверху жоўта-аранжавыя, з шырокай чорнай аблямоўкай, якая змяшчае размытыя шэрыя плямы; пярэдняе крыло зверху з буйной чорнай дыскальнай плямай, задняе — з ярка аранжавай буйной падвойнай дыскальнай плямай на фоне прыкметнага шэрага зацямнення. Бахромка крылаў ружовая.

Вусені цёмна-зялёныя, палосы на целе бялёсыя або чырванаватыя, з жоўтымі плямамі[1].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная, Заходняя (акрамя поўначы) і Паўднёвая Еўропа, сярэдняя паласа і поўдзень еўрапейскай часткі Расіі, Сярэдні і Паўднёвы Урал, Курганская вобласць, Балтыя, Беларусь, Украіна, Малдова, Каўказ і Закаўказзе, Паўднёва-Заходні Казахстан да возера Тэнгіз, Паўднёва-Заходняя Туркменія, Паўночная Афрыка, Малая Азія, краіны Блізкага Усходу, Турцыя, Іран.

Развіваецца ў двух—трох пакаленнях. Зімуюць вусені або кукалкі. Вусені сустракаюцца з чэрвеня да восені, перазімоўваюць і сканчаюць развіццё вясной. Лёт матылькоў з красавіка (мая) па кастрычнік-лістапад. У некаторыя гады праяўляе міграцыйную рухомасць.

Вусені харчуюцца рознымі бабовымі раслінамі: канюшынай лугавой (Trifolium pratense) і іншымі відамі канюшыны (Trifolium), люцэрны (Medicago), у тым ліку люцэрнай сіняй (Medicago sativa), Medicago polymorpha, Medicago sulcata; гарошкам (Vicia), рутвіцай (Lotus), эспарцэтам (Onobrychis), кураваем (Astragalus)[2], пузырнікам дрэвападобным (Colutea arborescens), Acanthyllis tragacanthoides, Acanthyllis numidica, Anthyllis tetraphylla, Erophaca baetica, рознымі відамі роду Hippocrepis[3].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Былі выпушчаныя маркі з выявай матылі гэтага віду: на Азорскіх астравах у 1985 г.; у Венгрыі ў 1966 г.; у ГДР у 1964 г.; у Гібралтары ў 1977 г.; у Олдэрні ў 1994 г.; у Швейцарыі ў 1957 г.; у Сан-Марына ў 1993 г.; у Турцыі ў 1987 г.[4]

Зноскі

  1. Мамаев Б.М. Определитель насекомых по личинкам. Пособие для учителей. — М.: Просвещение, 1972. — С. 324. — 400 с. (Праверана 20 сакавіка 2010)
  2. BRU, Nekrutenko, 1990, Gorbunov, Korshunov, 1995
  3. Colias croceus на www.nic.funet.fi (Праверана 17 сакавіка 2010)
  4. Жаўтушка шафранавая Архівавана 13 красавіка 2010. на сайце «Бабочки на почтовых марках Европы» (Праверана 15 сакавіка 2010)
  • Стриганова Б. Р., Захаров А. А. Пятиязычный словарь названий животных: Насекомые (латинский-русский-английский-немецкий-французский) / Под ред. д-ра биол. наук, проф. Б. Р. Стригановой. — М.: РУССО, 2000. — С. 266. — 1060 экз. — ISBN 5-88721-162-8..
  • Коршунов Ю. П. Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 45. — ISBN 5-87317-115-7..
  • Некрутенко Ю. П. Дневные бабочки Кавказа. Определитель. — Киев: Наукова думка, 1990. — С. 96―97. — 216 с. — ISBN 5-12-001352-X..

Под редакцией Кузнецова В. И. Насекомые и клещи ― вредители сельскохозяйственных культур. Том III. Чешуекрылые. Часть 2. — СПб: Наука, 1999. — С. 235. — 216 с.