Жыжма
Жыжма | |
---|---|
літ. Žižma | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 82 км |
Басейн | 584 км² |
Расход вады | 4,1 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°18′53″ пн. ш. 25°30′48″ у. д.HGЯO |
Вусце | Гаўя |
• Каардынаты | 53°54′16″ пн. ш. 25°36′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Гаўя → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Шальчынінскі раён, Воранаўскі раён, Лідскі раён, Іўеўскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыжма́ (літ.: Žižma) — рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, правы прыток Гаўі (басейн Нёмана).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Жыжма балцкага паходжання, у асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў рэгіёна вядомая ў фанетычнай форме Žižmà.
Найбліжэйшыя гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žižma (тры ракі на тэрыторыі Літвы), латышская Zizma. Далей літоўскія Žiežmuo, Žiežmojus, Žiežmara.
Корань ад літоўскага žižti, žiežti «злаваць, ятрыцца»[1].
З шэрагу назваў «злых» водаў, як назва вілейскай ракі Піктуша, ад piktas «злы; моцны».
На Падняпроўі такія назвы маглі быць крыніцамі для пазнейшых перакладных назваў тыпу «Люць», «Лютаўка» (< люты «злы»)[2].
У назве Жыжма корань Žiž- / Žiež- пашыраны пашыральнікам -m-, які вядомы ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tar-ti «мовіць» — tar-m-ė «гаворка», ner-ti «ныраць» — Ner-em-a «Глыбокая (рака)»)[3].
Назва Жыжма значыла «Моцная (цячэннем), хуткаплынная (рака)».
Недалёка ад Жыжмы (па іншы бок ад Ліды) — рака Жужма з назвай, вытворнай ад «Жыжма». У аўтахтоннай літоўскай гаворцы гэтага рэгіёну вядомы пераход ži- > žiu- (žibėti > žiubėti «ззяць»)[4].
Назвам тыпу Жыжма, Žiežmara магчыма, роднасны тапонім Жыжымарыха на Заволжы[5].
Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 82 км. Плошча вадазбору 584 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца ў Шальчынінскім раёне Літвы, цячэ ў Воранаўскім, Лідскім і Іўеўскім раёнах. Значных прытокаў няма.
Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырыня 0,4—0,8 км. Рэчышча на працягу 27,4 км каналізаванае (ад вёскі Мікянцы Воранаўскага раёна да вёскі Сонтакі Іўеўскага раёна). Яго шырыня ў межань да вёскі Германішкі 5—8 м, на астатнім працягу 8—15 м. Берагі пясчана-ілістыя, стромкія, часам абрывістыя. На рацэ каля вёскі Гайцюнішкі створана сажалка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 402, 405.
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 261.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 202—207.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 405.
- ↑ В. М. Воробьев. Тверской топонимический словарь. Москва, 2005. С. 136.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Жыжма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).