Перайсці да зместу

Затворнік і Шасціпалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Затворнік і Шасціпалы
руск.: Затворник и Шестипалый
Жанр прытча[d]
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1990

«Затворнік і Шасціпалы» (руск.: «Затворник и Шестипалый») — першае апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1990 годзе.

Галоўныя героі апавядання — два кураня-бройлеры з імёнамі Затворнік і Шасціпалы, якіх вырошчваюць на забой на камбінаце (птушкафабрыцы) імя Луначарскага. Як высвятляецца з апавядання, супольнасць куранят мае даволі складаную іерархічную структуру ў залежнасці ад блізкасці да кармушкі.

Завязка сюжэта апавядання — выгнанне Шасціпалага з соцыўма. Будучы адхіленым ад грамадства і кармушкі, Шасціпалы сутыкаецца з Затворнікам, куранём-філосафам і прыродазнаўцам, вандроўным паміж рознымі соцыумамі ўнутры камбіната. Дзякуючы выдатнаму інтэлекту, ён самастойна змог асвоіць мову «багоў» (гэта значыць мову чалавека), навучыўся вызначаць час па гадзінах і зразумеў, што кураняты вылупляюцца з яек, хоць сам гэтага не бачыў.

Шасціпалы становіцца вучнем і паплечнікам Затворніка. Разам яны вандруюць са свету да свету, назапашваючы і абагульняючы веды і вопыт. Вышэйшая мэта Затворніка — гэта асэнсаванне нейкай загадкавай з’явы пад назвай «палёт». Пустэльнік верыць: асвоіўшы палёт, ён зможа вырвацца за межы сусвету камбіната. Менавіта дасягнення адораных адзіночак, проціпастаўленне ў літаральным сэнсе шчыльнаму калектывізму, прыводзяць да аптымістычнага канца.

На думку пісьменніка Дзмітрыя Быкава, у гэтай аповесці аўтар выразна ўлавіў, што пустэльнікамі могуць стаць альбо мысліцель-адзіночка, альбо той, хто чым-небудзь адрозніваецца ад астатніх, і таму грамадства яго не прымае. Твор пранікнёны рэлігійнымі метафарамі. Напрыклад, Пустэльнік кажа куранятам, што, каб не загінуць на Страшным Судзе неабходна пасціцца. У выніку худых куранят ня забіваюць, а адпраўляюць на другі круг адкорму. Багамі ж у аповесці лічаць людзей[1].

Аповесць змяшчае мноства элементаў жанру антыўтопіі. Свет тут прадстаўлены ў выглядзе птушкафабрыкі і падпарадкаваны сацыяльнай іерархіі ў залежнасці ад блізкасці да кармушкі. У гэтым прасочваецца падабенства з аповесцю Джорджа Оруэла «Ферма». Выгнанне Шасціпалага з грамадства прыводзіць яго ў выніку да ўсведамлення, што ўсе тутэйшыя насельнікі асуджаны на смерць і ў канчатковым рахунку да выратавання. У творы выразна увасоблены круг сансары: па замкнёнай канвеернай стужцы рухаюцца кантэйнеры, дзе куранят пасля вылуплення адкормліваць, і пры падыходзе да цэха нумар адзін забіваюцца, пасля чаго цыкл паўтараецца ізноў[2].

Апавяданне ўпершыню было надрукавана (са скарачэннямі) ў нумары 3 за 1990 год часопіса «Химия и жизнь». Апавяданне было таксама апублікавана ў 1991 годзе ў зборніку «Сіні ліхтар».

  • літаратурная прэмія «Залаты шар» (1990)[3]

Зноскі