Заходняя Афрыка
Заходняя Афрыка | |
---|---|
Кантынент | Афрыка |
Знаходзіцца на беразе вадаёма | Атлантычны акіян |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Афрыка |
Колькасць насельніцтва |
|
Мяжуе з | Паўночная Афрыка і Цэнтральная Афрыка |
Вывучаецца ў | West African studies[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Захо́дняя А́фрыка — умоўная назва часткі Афрыканскага кантынента, якая знаходзіцца на поўначы ад Гвінейскага заліва, і на поўдзень ад Сахары. Уключае абшары заходняга Сахелю, заходняга Судану; часткова тэрыторыя Заходняй Афрыкі занятыя трапічнымі лясамі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле класіфікацыі ААН да Заходняй Афрыкі адносяцца наступныя краіны:
- Бенін
- Буркіна-Фасо
- Гамбія
- Гана
- Гвінея
- Гвінея-Бісау
- Ліберыя
- Малі
- Маўрытанія
- Нігер
- Нігерыя
- Сенегал
- Сьера-Леонэ
- Востраў Святой Алены
- Тога
- Каба-Вердэ
- Кот-д’Івуар
Часам да Заходняй Афрыкі адносяць і Заходнюю Сахару, Чад і Камерун.
Тэрыторыя Заходняй Афрыкі пераважна занятая раўнінамі (каля 300 м над узроўнем мора), тэрыторыі, якія ўздымаюцца вышэй, месцяцца толькі лакальна (самыя высокія ў Сьера-Леонэ і Камеруне). Клімат у асноўным паўсухі, расліннасць саванная, сухая пара цягнецца з лістапада да сакавіка. Трапічныя лясы сустракаюцца толькі на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва, і на тэрыторыі Нігерыі і Камеруна. На паўночнай тэрыторыі Заходняй Афрыкі, у зоне Сахелю, прылягаючай да Сахары, расліннасць паўпустыная, у асноўным уздоўж рэк.
Праз Заходнюю Афрыку працякаюць некалькі вялікіх рэк:
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На мяжы з Сахарай жывуць берберы і маўры з больш светлай скурай, на поўдні — нігера-кардафанскія народнасці. Значная колькасць насельніцтва Заходняй Афрыкі вызнае мясцовыя веравызнанні, таксама існуюць мусульмане, на ўзбярэжжы хрысціяне, якія з’явіліся ў выніку місіянерскай дзейнасці.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) — World Bank Open Data. Праверана 22 кастрычніка 2024.