Канберскі ўніверсітэт
Канберскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Canberra | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Canberra |
Заснаваны | 1967 |
Рэарганізаваны | 1990 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Канбера, Аўстралійская сталічная тэрыторыя, Аўстралія |
Сайт | canberra.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канберскі ўніверсітэт (англ.: University of Canberra) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Канбера.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была заснавана ў 1967 годзе як каледж. Камень у падмурак новай вучэльні быў закладзены прэм'ер-міністрам Джонам Гортанам 28 кастрычніка 1968 года. У 1990 годзе каледж атрымаў статус універсітэта і сучасную назву. Галоўны кампус знаходзіцца ў прыгарадзе Канберы прыкладна за 8 км на паўночны захад ад цэнтра горада. З 2002 па 2005 год меўся таксама другі кампус у Брысбене. У адрозненне ад Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, які таксама знаходзіцца ў Канберы, Канберскі ўніверсітэт больш арыентаваны на практыка-арыентаванае навучанне, а не на даследаванні.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў і дызайну
- Факультэт бізнесу, дзяржаўнага кіравання і права
- Факультэт адукацыі
- Факультэт здароўя
- Факультэт прыродазнаўчых навук і тэхналогій
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канберскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы