Канстанцінаўскі сельсавет
Выгляд
Канстанцінаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Мядзельскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Канстанцінава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 10 мая 1960 |
Канстанці́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Канстанцінава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад Шэметаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Багацькі, Венцавічы, Каладзянка, Калодна, Каўзані, Кругліца, Лукашэвічы, Міхалоўшчына і хутар Калодна)[1]. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Мядзельскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 мая 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Свірскаму пассавету[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.