Капланецкі сельсавет
Капланецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярэзінскі раён |
Уключае | 47 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Капланцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 290 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223306[1] |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Капла́нецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Капланцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 11 сакавіка 1971 года ў склад Пагосцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Вяззе, Задуброўе, Клубча, Міластава), у склад сельсавета з Каменнаборскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Бярэзніца, Валоўніца, Вязькуцін 1 і Рудзенка)[2]. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменнаборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Васільеўка, Вязькуцін 2, Галынка, Дубраўка, Каменны Барок, Людвікова, Масцішча і Мацевічы)[3], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Сялібскага сельсавета (26 населеных пунктаў: аграгарадкі Брадзец і Сяліба, вёскі Астроўкі, Барсучына, Восава, Воступ, Жаліна, Ільінка, Крапіўня, Месціна, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыццё, Падкамень, Плісічына, Пуцькава, Стары Койцін, Улессе, Усход, Чырвоны Араты, пасёлкі Адвага, Зорка, Колас, Краснае, Лучны Мост і Маёўка)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 1516 чалавек[5], з іх 95,8 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (47 населеных пунктаў) — 2290 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Узнать почтовый код (индекс) — Белпошта. Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.