Каптур
Каптур | |
---|---|
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капту́р[1][2][3] (польск.: kaptur ад чэшск.: kaptour) — традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчын ва Усходняй Еўропе: ва Украіне, у Беларусі і Расіі.
Уяўляў сабой шапачку з плоскім ці паўшарападобным верхам і з вушкамі, да якіх прышывалі матузкі для завязвання пад падбародкам. Шылі яго з аксаміту, шоўку, атласу, паркалю звычайна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, залатой і срэбнай тасьмой, нашыўкамі рознакаляровых стужак, бісерам[4][5].
На Беларусі бытаваў пераважна ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі да пачатку XX ст. (у XVI—XVII стст. яго насілі знатныя гараджанкі і шляхцянкі). Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку[4].
На Русі быў вядомы яшчэ ў XIII—XVII стагоддзях. Да другой паловы XIX стагоддзя заўсёды з’яўляўся толькі ніжнім галаўным уборам, зверху надзявалі іншы галаўны ўбор, потым мог насіцца самастойна[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Этнаграфія Беларусі 1989.
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ Лазука, Барыс Андрэевіч Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- ↑ а б Каптур
- ↑ Повойник (руск.)
- ↑ Повойник Архівавана 10 лістапада 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капту́р // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 30. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Раманюк М. Ф. Капту́р // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 224. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Пово́йник, повой, повоец // Т. 20. Плата — Проб. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 80. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Каптур ад куцюр Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Каптур
- Очипок Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Повойник (руск.)
- Повойник Архівавана 10 лістапада 2013. (руск.)