Перайсці да зместу

Каралеўства остготаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўства
Каралеўства остготаў
Каралеўства Італія
Ostrogutans þiudangardi
Regnum Italiae
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
493 — 555

Сталіца Равена (з 493 па 540)
Павія (з 540 па 555)
Найбуйнейшыя гарады Рым
Мова(ы) Лацінская, гоцкая
Афіцыйная мова лацінская мова і Гоцкая мова
Рэлігія Арыянства (сярод готаў), Халкідонскае хрысціянства (сярод рымлян)
Форма кіравання манархія
Дынастыя Амалы
Каралі
 • 489-555 Спіс каралёў остготаў
Гісторыя
 • 493 Заваяванне Італіі остготамі
 • 535 Пачатак візантыйска-гоцкіх войнаў
 • 553 Заваяванне Італіі Візантыяй

Каралеўства остготаў (гот. Ostrogutans þiudangardi) — нетрывалае познеантычнае раннефеадальнае дзяржаўнае ўтварэнне, створанае падчас захопаў рымскай тэрыторыі адным з германскіх плямёнаў — остготамі. Сталіцай дзяржавы (як і ў эпоху позняй Заходняй Рымскай імперыі) заставалася Равена. Каралеўства остготаў праіснавала з 489 па 553 гады, калі ўся тэрыторыя каралеўства вярнулася ў склад Усходняй Рымскай імперыі. У склад каралеўства ўваходзілі Італія, Сіцылія, Перадальпійскія вобласці, Далмацыя і Праванс (з 510 года).

Прад гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Остготы — гэта ўсходняя галіна племя готаў. Яны аселі і ўсталявалі сваю ўладу ў правінцыі Дакія, але ў канцы IV стагоддзі патрапілі пад панаванне гунаў, пры гэтым захаваўшы сваю палітычную арганізацыю. Пасля смерці Атылы пачаўся распад дзяржавы гунаў, остготы здабылі незалежнасць. Пры імператары Маркіяне велізарная колькасць остготаў пасялілася ў правінцыі Панонія на правах федэратаў. Але з-за таго, што імператар Усходняй Рымскай імперыі Леў I Макела не плаціў жалаванне остготам, апошнія напалі і разарылі правінцыю Ілірыю і заключылі саюзы з Гензерыхам для нападу на Візантыю. У 461 годзе паміж остготамі і Ўсходняй Рымскай імперыяй быў заключаны мір, у выніку якога Тэадорых Амал, сын Тэадэміра Амала, быў пасланы закладнікам у Канстанцінопаль, дзе атрымаў рымскую адукацыю. Пасля гэтага на працягу некалькіх гадоў мноства готаў служылі Рымскай імперыі і мелі моцны ваенны і палітычны ўплыў.

Да сярэдзіны V стагоддзя Заходняя Рымская імперыя і яе каштоўнасці перажывалі моцны заняпад. У 476 годзе адбылося замяшчэнне ўлады апошняга раманскага імператара Ромула, замененага Адаакрам.

У 476 годзе Адаакр, германскі magister militum, зрынуў рымскага імператара Ромула Аўгуста і абвясціў сябе Rex Italiae (Цар Італіі). У 477 годзе Флавій Зянон прызнаў Адаакра патрыцыем і рымскім намеснікам. Адаакр захаваў рымскую адміністрацыйную сістэму, актыўна супрацоўнічаў з рымскім Сенатам. У 477 годзе яму ўдалося выгнаць вандалаў з Сіцыліі, а ў 480 годзе, пасля смерці Юлія Непата, заваяваць Далмацыю.

Заваяванне Італіі готамі

[правіць | правіць зыходнік]

У 488 годзе імператар Зянон абвінаваціў Адаакра ў падтрымцы мяцежніка Іла і заключыў пагадненне з Тэадорыхам. Паводле дагавора, Тэадорых, у выпадку перамогі над Адаакрам, станавіўся кіраўніком Італіі ў якасці прадстаўніка імператара.

Увосень 488 года Тэадорых са сваімі людзьмі (іх колькасць ацэньваецца прыблізна ў 100 тысяч чалавек) выступіў з Мёзіі, прайшоў праз Далмацыю і ў канцы жніўня 489 года перайшоў Альпы і ўступіў у Італію. Першае сутыкненне з арміяй Адаакра адбылося ля ракі Ізонца 28 жніўня. Адаакр быў разбіты і адступіў да Вероны, дзе праз месяц адбылася новая бітва, якая скончылася перамогай Тэадорыха. Адаакр бег у сваю сталіцу Равену, а большая частка яго арміі здалася готам.

У 490 годзе Адаакр пачаў новую кампанію супраць Тэадорыха. Яму ўдалося ўзяць Мілан і Крэмону і аблажыць галоўныя сілы готаў у Павіі. Аднак пасля гэтага ў канфлікт умяшаліся вестготы. Адаакру прыйшлося зняць аблогу Павіі, а 11 жніўня 490 года ён пацярпеў разгромнае паражэнне на рацэ Ада. Адаакр ізноў бег у Равену, пасля чаго рымскі сенат і большасць гарадоў Італіі абвясцілі пра падтрымку Тэадорыха.

Готы пачалі аблогу Равены, але, не маючы флоту, яны не маглі блакіраваць яе з мора, таму аблога моцна ўмацаванага горада зацягнулася. Толькі ў 492 годзе готы пабудавалі флот і змаглі захапіць гавань Равены, цалкам блакіраваўшы горад. Праз шэсць месяцаў пачаліся перамовы з Адаакрам. Пагадненне было дасягнута 25 лютага 493 года. Тэадорых і Адаакр пагадзіліся падзяліць Італію паміж імі. Аднак на балі, якім адзначалася гэта падзея, Тэадорых забіў Адаакра (15 сакавіка), за гэтым рушыла ўслед знішчэнне салдатаў і прыхільнікаў Адаакра. З гэтага моманту Тэадорых стаў кіраўніком Італіі.

Кіраванне Тэадорыха

[правіць | правіць зыходнік]

Падобна Адаакру, Тэадорых, відаць, лічыўся патрыцыем і намеснікам імператара ў Італіі, што было прызнана новым імператарам Анастасіем у 497 годзе. Аднак фактычна ён быў незалежным кіраўніком.

Пасля заваявання Італіі, адміністрацыйная сістэма, якая існавала ў каралеўстве Адаакра, захавалася, пры гэтым дзяржаўныя пасады займалі практычна выключна рымляне. Рымскі Сенат працягваў функцыянаваць, з'яўляючыся ў значнай меры кансультатыўным органам. Законы Імперыі захаваліся, па іх жыло рымскае насельніцтва, на готаў ж распаўсюджвалася іх уласнае традыцыйнае права. З іншага боку, служба ў арміі і заняцце ваенных пасад былі выключна справай готаў.

Готы пасяліліся галоўным чынам на поўначы Італіі і трымаліся адасоблена ад рымскага насельніцтва. Гэтаму спрыяла адрозненне іх веры: готы былі арыянамі, тады як рымляне — нікеніянамі. Аднак, у адрозненне ад вестготаў і вандалаў, остготы адрозніваліся рэлігійнай памяркоўнасцю.

Кіраўнікі остготаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Bury, John Bagnell. (1923). History of the Later Roman Empire Vols. I & II. Macmillan & Co., Ltd.