Юлій Непат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юлій Непат
Iulius Nepos
Юлій Непат
Партрэт Юлія Непата на манеце.
Імператар Заходняй Рымскай імперыі
чэрвень 474 – 28 жніўня 475 (Італія)
475–480 (Далмацыя)
Папярэднік: Гліцэрый
Пераемнік: Ромул Аўгуст
 
Веравызнанне: Хрысціянства
Нараджэнне: 430(0430)
Далмацыя, Харватыя
Смерць: 480(0480)
Спліт, Далмацыя
Дынастыя: апошнія імператары[d] і Род Юліяў
Бацька: Непацыян
Жонка: Wife of Julius Nepos[d]

Юлій Непат (лац.: Iulius Nepos; каля 430475 ці 480) — перадапошні імператар Заходняй Рымскай імперыі ў 474475 (480).

Непат валодаў Далмацыяй, якая дасталася яму па спадчыне ад яго дзядзькі, патрыцыя Марцэліна. Быў жанаты на адной з пляменніц візантыйскага імператара Льва I, з-за чаго атрымаў мянушку Непат («пляменнік»). У 474 годзе Леў I прызначыў Юлія Непата імператарам на Захадзе. У чэрвені 474 года ён увайшоў у Равену, быў прызнаны імператарам і адправіў Гліцэрыя біскупам у Салону. Як імператар Непат імкнуўся аб'яднаць імперыю і ўмацаваць межы. Ён заключыў выгодны мірны дагавор з візіготамі, у выніку якога пад кантроль Імперыі вярнулася гальская вобласць Правінцыя (Праванс). Непат быў адным з найбольш здольных заходніх імператараў, але меў дрэнныя адносіны з рымскім сенатам.

У той жа час Непат здзейсніў сур'ёзную памылку, прызначыўшы магістрам арміі нядобранадзейнага Флавія Арэста. Арэст, прыняўшы камандаванне, у жніўні 475 года выступіў з Рыма супраць вестготаў, але, дасягнуўшы Равены, абвясціў імператарам свайго сына Ромула Аўгуста (паколькі, быўшы германцам, не мог сам заняць гэту пасаду), што вымусіла Непата схавацца ў Далмацыі.

Непат працягваў кіраваць Далмацыяй і прызнаваўся імператарам у Галіі і іншых правінцыях імперыі, а таксама ў Канстанцінопалі. Для прыгнечання мецяжу візантыйскім імператарам у Равену з арміяй быў пасланы Адаакр — правадыр варварскіх дружын. Ён здушыў мяцеж, пакараў смерцю Арэста, спаслаў у ссылку Ромула Аўгуста і ўсталяваў поўны кантроль над Італіяй. Імператару Зянону ён напісаў ліст з просьбай прызначыць яго кіраўніком Італіі. Імператар Зянон выканаў гэту просьбу, але выставіў сустрэчную ўмову — каб Адаакр прызнаў вярхоўную ўладу Юлія Непата як імператара Захаду. Адаакр пагадзіўся.

Такім чынам, хоць фактычны кантроль над Італіяй належаў Адаакру, імператарам Захаду прызнаваўся Юлій Непат, які працягваў знаходзіцца ў Далмацыю. У Італіі і Галіі былі выпушчаны манеты з выявай Юлія Непата.

Меркавана Юлій Непат спрабаваў вярнуць сабе поўны кантроль над Італіяй, што выклікала незадаволенасць Адаакра. Як б там ні быць у 480 годзе Непата забілі яго ж ахоўнікі, верагодна, падкупленыя яго старым ворагам Гліцэрыем. Адразу пасля смерці Юлія Непата Адаакр захапіў кантроль над Далмацыяй і выслаў імператарскія інсігніі ў Канстанцінопаль з просьбай прызначыць новага імператара, а Гліцэрыя прызначыў біскупам Медыялана (цяпер Мілан).

Імператар Флавій Зянон прыняў рашэнне не прызначаць новага імператара на Захадзе, застаючыся адзіным кіраўніком імперыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]