Перайсці да зместу

Карнатака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карнатака
ಕರ್ನಾಟಕ, Karnataka
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 лістапада 1956
Кіраўнік Siddaramaiah[d]
Афіцыйная мова Канада
Насельніцтва (2004)
55,868 млн (9-е месца)
Шчыльнасць 290 чал./км²
Плошча 192 000 км²
Карнатака на карце
Код ISO 3166-2 IN-KA
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карнатака (англ.: Karnataka), штат на поўдні Індыі. Гранічыць са штатамі Гоа на паўночным захадзе, Махараштра на поўначы, Андхра-Прадэш на ўсходзе, Тамілнад на паўднёвым усходзе, Керала на паўднёвым захадзе, абмываецца Аравійскім морам на захадзе. Займае 8-е месца сярод штатаў па плошчы (192 000 км2, 5,8% плошчы краіны) і 9-е па насельніцтву (52,8 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бангалор, горад-пабрацім Мінска.

Майсурскі палац

Утвораны ў 1956 як штат Майсур (State of Mysore), перайменаваны ў Карнатака ў 1973.

Тэрыторыя заселеная чалавекам з палеаліту. У старажытнасці тут размяшчаліся адны з самых магутных індыйскіх імперый — Нандаў, Маур'яў, Віджаянагара. Глыбокія культурныя, філасофскія і рэлігійныя традыцыі.

Самалёт авіякампаніі «Kingfisher Airlines», якая базіруецца ў Бангалоры

Адзін з найбольш развітых штатаў Індыі. ВУП (2007) — 46 млрд. долл. ЗША.

Каля 56% эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы.

Прамысловасць высокатэхналагічная (электроніка, прыборабудаванне, аэракасмічная прамысловасць, інш.). Тут базіруюцца «Hindustan Aeronautics Limited», «National Aerospace Laboratories», «Bharat Heavy Electricals Limited», «Indian Telephone Industries», «Bharat Earth Movers Limited», «Hindustan Machine Tools». На тэрыторыі штата размяшчаецца шэраг вядучых нацыянальных навукова-даследчых цэнтраў: «Indian Space Research Organization», «Bharat Electronics Limited», «Central Food Technological Research Institute».

Карнатака — адзін з цэнтраў індыйскай ІТ-індустрыі, тут працуюць больш за 2 тысячы фірм у гэтай галіне, у т.л. найбуйнейшыя індыйскія фірмы-распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння «Infosys» і «Wipro».

Тут жа знаходзяцца і 158 з 320 біятэхналагічных фірм Індыі.

Высокаразвіты банкаўскі сектар.

84 % насельніцтва — індуісты, 12 % — мусульмане, 2 % — хрысціяне, 0,8 % — джайністы, 0,7 % — будысты.

Афіцыйная і найбольш распаўсюджаная мова — канада (родная для 65 % насельніцтва). Лінгвістычныя меншасці гавораць на урду (9,7 %), тэлугу (8,3 %), маратхі (4 %), тамільскай (3,8 %), хіндзі (2 %) і інш.

(Усе лічбы — паводле перапісу 2001). Буйныя гарады — Мангалур.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.