Каспля-2
Выгляд
Сяло
Каспля-2
| ||||||||||||||||||||
Каспля-2 (руск.: Каспля-2) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 33 км на паўночны захад ад Смаленска на аўтадарозе 66К11 Смаленск — Невель, па абодвух берагах ракі Каспля. Рака дзеліць паселішча на дзве часткі Каспля-1 і Каспля-2. Насельніцтва — 884 жыхары (2007 год). Уваходзіць у склад Касплянскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад Каспля ўпершыню згадваецца ва Устаўной грамаце князя Расціслава Мсціславіча ў пачатку XII ст.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Скульптура на брацкай магіле 628 савецкіх воінаў, загінулых у 1941—1948 гг.
- Абеліск на брацкай магіле 157 ахвяр фашызму, расстраляных 1 ліпеня 1942 г. ля Кукінай гары.
- Стаянкі эпохі неаліту на левым беразе ракі Каспля ля яе вытока з возера Каспля.
- Гарадзішча днепра-дзвінскіх плямёнаў 1-га тысячагоддзя да н.э. на правым беразе ракі Каспля.
- паселішча III—VII стст. н.э. на правым беразе ракі Каспля.