Перайсці да зместу

Касцёл Святога Мікалая (Княжыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Святога Мікалая
53°58′29″ пн. ш. 30°09′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль віленскае барока
Заснавальнік Канстанцін Уладзіслаў Пац
Дата заснавання 1681
Будаўніцтва 17501780 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000493шыфр 512Г000493
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Мікалая — каталіцкі храм у в. Княжыцы Магілёўскага раёна. Помнік архітэктуры ў стылі віленскага барока. Мураваны касцёл пабудаваны паміж у 17501791 гады і першапачаткова асвечаны ў гонар св. Антонія Падуанскага.

Уваходзіць у Спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі пад шыфрам 512Г000493, другая катэгорыя.

Галоўны алтар

У 1681 годзе тагачасны ўласнік Княжыцаў харунжы надворны літоўскі Канстанцін Уладзіслаў Пац заснаваў у паселішчы драўляны кляштар дамініканцаў ды перадаў манахам 18 тысяч злотых. Дзякуючы шчодрым ахвяраванням пераемнікаў (Крыштоф Канстанцін Пац выдаткаваў 15 тыс. злотых у 1724 годзе, Антоні Міхал Пац — 2 тыс. у 1750 годзе[1], Андрэй і Соф’я Крукоўскія — таксама 2 тысячы) у 1750 годзе пачалося будаўніцтва мураванага касцёла.

У 1780 годзе ў гонар Святога Антонія Падуанскага будынак асвяціў магілёўскі епіскап Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч[2].

Пасля супроцьрасійскага паўстання кляштар закрылі ў 1832 годзе, а касцёл — у 1863 годзе падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. У 1865 годзе ранейшы каталіцкі касцёл ператварыўся ў праваслаўную царкву Аляксандра Неўскага. Над храмам быў надбудаваны псеўдакупал і тры «цыбулепадобныя» купалы над галоўным фасадам. Царква Аляксандра Неўскага дзейнічала да 1965 года.

Знаходзіцца ў занядбаным стане. Дах паўразбураны. Магчыма вольна пранікнуць усярэдзіну храма, а таксама ў лёхі.

Зноскі

  1. Рэлігійнае жыццё ў краі (Магілёўскі раён)(недаступная спасылка) // Сайт Магілёўскае абласное бібліятэкі. Дата доступу: 15 мая 2010
  2. Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк — фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1 Архівавана 9 красавіка 2016. // Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Магілёве. Дата доступу: 15 мая 2010
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 232—234.