Перайсці да зместу

Краснаслабодскі сельсавет (Быхаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краснаслабодскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Быхаўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Красная Слабада
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 676
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Краснаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Красная Слабада.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Узніцкі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Узнікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года вёска Узнікі перайменавана ў Чырвоную (Красную) Слабаду[1], а сельсавет — у Краснаслабодскі. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Краснаслабодскага сельсавета існавалі пасёлкі Беларусь, Шакілаўка, Сідабор’е, Чапаева, Закал, жыхары якіх перасяліліся ў іншыя месцы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніканавіцкага сельсавета[2]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 951 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,6 % — таджыкі[4]; паводле перапісу 2019 года — 676 чалавек[5].

Зноскі

  1. Чырвоная слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 728 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 320
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.